Арлеан
Арлеан (фр.: Orléans) — горад і камуна ў Францыі, адміністрацыйны цэнтр дэпартамента Луары і Цэнтральнага рэгіёну. Галоўны горад гістарычнай вобласці Арлеанэ. Размешчаны на рацэ Луара, за 130 км на паўднёвы-захад ад Парыжа. Насельніцтва — 113.126 чал (1999).
Гісторыя
Арлеан быў заснаваны як галоўны горад кельцкага племені карнутаў, называўся Цэнабум (па-лацінску: Cenabum). У 52 годзе да н.э. быў разбураны Цэзарам і адноўлены ў 275 годзе імператарам Аўрэліянам, у гонар якога з V стагоддзя стаў называцца Аўрэліяанумам (па-лацінску: Aurelianum). Назва з цягам часу змянілася на сучасную ў адпаведнасці з французскім вымаўленнем.
У 451 годзе правадыр гунаў Атыла паспрабаваў захапіць і разрабаваць горад, але ў апошні момант быў спынены прыбылай арміяй пад сумесным камандаваннем караля вестготаў Тэадорыха I і рымскага военачальніка Аэцыя. Да арміі саюзнікаў далучылася таксама частка аланаў, які япрыйшлі разам з вандаламі і пасяліліся ў наваколлях горада з 408 года.
У X—XI стагоддзях Арлеан быў другім па значнасці горадам каралеўскіх земляў пасля Парыжу. У X стагоддзі стаў важнай крэпасцю. У 1306 годзе ў горадзе быў заснаваны ўніверсітэт. Аблога Арлеана ў 1428—1429 гадах ёсць адной з найважнейшых падзеяў Стагадовай вайны. Пасля сямімесячнай аблогі горад быў вызвалены 8 мая войскамі пад правадырствам Жанны д’Арк, пасля чаго яе пачалі называць Арлеанскай дзевай.
Адукацыя
Яшчэ ў раннім Сярэднявеччы атрымаць адукацыю ў Арлеане лічылася прэстыжным. У VI стагоддзі тут навучаўся сын караля Бургундыі Гунтрамна Гундабадам. Карл Вялікі, а затым Гуга Капета адпраўлялі ў Арлеан вучыцца сваіх старэйшых сыноў. У XI—XIII стагоддзях навучальныя ўстановы горада былі шырока вядомыя, слава аб іх распаўсюдзілася да Італіі і Англіі, адкуль людзі прыязджалі атрымаць адукацыю. Арлеанскі ўніверсітэт.
Эканоміка
Арлеан ёсць буйным прамысловым цэнтрам.
Гарады-пабрацімы
- Дандзі, Шатландыя, Вялікабрытанія
- Трэвіза, Італія
- Мюнстэр, Германія
- Крысціянсан, Нарвегія
- Вічыта, Канзас, ЗША
- Тарагона, Іспанія
- Сен-Флур, Францыя
- Уцуномія, Татыгі, Японія
- Лугаж, Румынія
- Кракаў, Польшча
- Параку, Бенін
Вядомыя асобы
Зноскі
- ↑ база даных аб французскіх камунах — Institut national de l’information géographique et forestière. Праверана 26 кастрычніка 2015.
- ↑ Sandre
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Арлеан
- Сайт горада (фр.)
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя сталіцы штатаў ЗША
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.