wd wp Пошук:

Кракаў

Кракаў — горад на правах павета ў Польшчы. Поўная афіцыйная назва — Каралеўскі сталічны горад Кракаў. Знаходзіцца на поўдні краіны, на левым беразе Віслы, якая становіцца адсюль суднаходнай. Другі (пасля Варшавы) па колькасці насельніцтва горад краіны. З’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Малапольскага ваяводства. Адлегласць па прамой паміж гарадамі Кракаў — Мінск 657 км, да Варшавы — 252 км[2].

Назва

Верагодна, назва паходзіць ад кельцкіх плямёнаў, якія раней засялялі тутэйшы рэгіён. Існуе шэраг легенд пра заснаванне і наданне імені гораду, напрыклад большасць польскіх і чэшскіх паданняў кажуць пра існаванне гераічнага князя Крака, які заснаваў горад і даў яму сваё імя.

Адміністрацыйны падзел

У XIV стагоддзі ў Кракаве было 22 вуліцы, у 1866 годзе ў горадзе і прыгарадах — 113, у 1880 годзе — 135, у 1909 годзе — 161, у 1926 годзе — 457 вуліц. Самая старая вуліца ў Кракаве, гэта вуліца Канонікаў, якая вядзе да замкавай гары.

З 27 сакавіка 1991 года Кракаў падзелены на 18 муніцыпальных раёнаў. Да гэтага выкарыстоўваўся падзел 1951—1973 гадоў, які дзяліў горад на 6 адміністрацыйных раёнаў: Стары горад, Звежынец, Клепаж, Грэгускі, Падружэ, Новая Гута.

Назвы раёнаў паходзяць ад назваў фальваркаў і вёсак, якія сёння ўвайшлі ў склад горада.

Гісторыя

У складзе Польшчы

Гарадзішча на Вавельскім узвышшы вядома з Х ст. Першае згадванне ў гістарычных крыніцах датуецца 965. Спачатку горад уваходзіў у склад дзяржавы Пшэмыслаў, затым дзяржавы Пястаў. У 1000 тут засядае епіскап. Падчас панавання Казіміра I, горад стаў галоўнай княжаскай рэзідэнцыяй. У 1241 амаль цалкам разбураны татарскім нашэсцем, але выгаднае геаграфічнае становішча дапамагло гораду хутка аднавіцца, і ўжо ў 1257 горад атрымаў Магдэбургскае права.

У 1320 у вавельскай базіліцы адбылася каранацыя Уладыслава Лакетыка. Такім чынам аж да 1734 Кракаў стаў месцам каранацыі ўсіх польскіх каралёў. У якасці сталіцы адной з мацнейшых еўрапейскіх дзяржаў горад разбудоўваўся ў розных напрамках.

Пасля заключэння Люблінскай уніі і ўтварэння Рэчы Паспалітай на некаторы час горад страціў сталічны статус. Пераемніццай стала Варшава, якая знаходзілася прыкладна ў геаграфічным цэнтры новаўтворанай краіны.

З заняпадам Рэчы Паспалітай пачаўся заняпад і Кракава. З-за недахопу грошаў моцна цярпелі абарончыя фартыфікацыі, што дазволіла з лёгкасцью захапіць і зруйнаваць горад шведам, падчас «шведскага патопу». Цалкам у XVIII ст. горад захоплівалі шведы, аўстрыйцы, прусы і рускія.

Аўстрыйская імперыя

У 1794 горад стаў цэнтрам вызваленчага паўстання Т. Касцюшкі, паражэнне якога прывяло да Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай. Такім чынам горад апынуўся ў складзе Аўстрыі і ўваходзіў у склад Варшаўскага княства, як цэнтр дэпартамента.

У 18151846 Кракаў быў маленькай, але фармальна незалежнай дзяржавай. Апошнім месцам прытулку польскай дзяржаўнасці. Менавіта тады пачынаецца маштабная перабудова горада, якая моцна паўплывала на яго сучасны выгляд. Узброеннае паўстанне ў 1846 прывяло да ўводу ў горад аўстрыйскіх войск і ўсталявання тут аўстрыйскай улады аж да 1918.

Польская Рэспубліка

Пасля здабыцця палякамі незалежнасці і ўтварэння Польскай Рэспублікі ў 1918 Кракаў стаў адным з галоўных гарадоў краіны. Тут у Вавельскім замку размясцілася рэзідэнцыя прэзідэнта. З пачаткам Другой Сусветнай вайны, горадам авалодалі нямецкія акупанты, якія вывезлі за час акупацыі (19391945) вялікае мноства помнікаў мастацтва, якія захоўваліся ў горадзе на працягу многіх стагоддзяў[3]. За час вайны, яўрэйскае насельніцтва было амаль поўнасцю знішчана, але Кракаў заставаўся адным з нямногіх гарадоў, насельніцтва якога моцна не зменшылася з адыходам немцаў.

Пасля вайны Кракаў пачаў хутка адбудоўваца і рэканструявацца. Вялікая колькасць помнікаў архітэктуры дазволіла гораду звацца адным з найпрыгажэйшых мест свету. У 2000 гораду наданы тытул «Культурная сталіца Еўропы», у 2007 — «Наймоднейшы горад свету» і г.д.

Клімат

месяц I II III IV V VI VII VIII IX X XI XII
самая высокая дзённая тэмпература (°C) +1,0 +2,9 +7,8 +13,5 +19,2 +21,7 +23,4 +23,4 +18,5 +13,5 +6,4 +2,4
самая нізкая начная тэмпература (°C) -5,5 -4,2 -0,9 +3,1 +8,0 +11,1 +12,7 +12,3 +8,8 +4,3 -0,2 -3,5
атмасферныя ападкі (мм) 34,7 29,7 35,1 50,1 73,7 94,0 81,3 76,2 59,9 49,4 40,3 37,9
колькасць дажджавых дзён 15 14 14 14 14 15 15 13 12 12 15 16
крыніца: Światowa Organizacja Meteorologiczna

Насельніцтва

Колькасць насельніцтва горада на працягу апошніх трох стагоддзяў.

Максімальная колькасць насельніцтва была дасягнута ў 2003 і складала 757 685 жыхароў.

Культура

Дама з гарнастаем - Л. да Вінчы, музей Чартарыйскіх

Тэатры

Музеі

Гістарычны цэнтр

Гістарычны цэнтр Кракава (Стары горад, Вавель і Казімеж) быў уключаны ў 1978 у першы спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Размешчаны ў падножжа каралеўскага замка Вавель. Амаль адразу тут знаходзяцца самая вялікая ў Еўропе рынкавая плошча і мноства гістарычных жылых дамоў, палацаў і цэркваў з пышнымі інтэр’ерамі. Дадатковым сведчаннем цікавай гісторыі горада з’яўляюцца рэшткі ўмацаванняў XIV ст., сярэднявечнае селішча Казімеж са старажытнымі сінагогамі ў паўднёвай частцы горада, Ягелонскі ўніверсітэт і гатычны кафедральны сабор з магільным склепам польскіх каралёў.

Асноўныя культурна-гістарычныя помнікі:

Вядомыя асобы

Гарады-пабрацімы

Гл. таксама

Кракаўскі рынак — найвялікшая сярэднявечная плошча Еўропы

Літаратура

Манаграфіі

Часопісы

Зноскі

  1. Główny Urząd Statystyczny. Baza Demografia. Ludność. Stan, ruch naturalny i wędrówki ludności w I kwartale 2014 r., stan na 31.03.2014.
  2. Адлегласці паміж гарадамі -
  3. Частка з іх, пасля вайны, так і не вярнулася ў горад.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Малапольскага ваяводства Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя краіны
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be