wd wp Пошук:

Арлянка (Магілёўскі раён)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Арлянка.

Арля́нка[1] (трансліт.: Arlianka, руск.: Орлянка) — вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Семукацкага сельсавета. Размешчана за 42 км на паўднёвы захад ад Магілёва, за 3 км ад чыгуначнай станцыі Семукачы, на лініі МагілёўАсіповічы. Рэльеф раўнінны. На поўнач цячэ р. Арлянка (прыток р. Друць). Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз в. Кучын і далей па шашы МагілёўБабруйск.

Гісторыя

Паводле перапісу 1897 года ў Расійскай імперыі, пасёлак у Гарадзішчанскай воласці Быхаўскага павета.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала яе разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. З 26 красавіка 1919 года ў Гомельскай губерні РСФСР. У сакавіку 1924 года вёску вярнулі БССР, з 17 ліпеня 1924 года ў Магілёўскім раёне Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 20 лютага 1938 года ў Магілёўскай вобласці. З 20 жніўня 1924 года ў Коцінскім, з 21 жніўня 1925 года ў Хонаўскім сельсаветах.

У 1930-я гг. вяскоўцы ўступілі ў калгас.

У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года да 27 чэрвеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. З 26 чэрвеня 1954 года ў Дасовіцкім, з 4 чэрвеня 1965 года ў Семукацкім сельсаветах. У 1990 годзе ў складзе саўгаса «Колас» (цэнтр — в. Семукачы).

Планіроўка

Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход і забудаванай традыцыйнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Насельніцтва

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Магілёўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be