Асочнікі (Гродзенскі раён)
Асо́чнікі[1] (трансліт.: Asočniki, руск.: Осочники) — вёска ў Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Сапоцкінскага сельсавета.
Гісторыя
Вядомая з 1554, тады ў вёсцы жылі асочнікі, якія абслугоўвалі Перстунскую пушчу, ёсць пералікі жыхароў з 16 і 17 ст. У 19 ст. Асочнікі — вёска Аўгустоўскага павета, гміны Валавічоўцы, парафіі Тэалін. У 1828 у дзяржаўнай уласнасці — 25 дамоў і 155 жыхароў. У 1886 — 36 дамоў і 271 жыхар. У сяр. 19 ст. жыхары былі ўніяцкага веравызнання. 1 верасня 1959 года перададзена з Соніцкага сельсавета ў Сапоцкінскі пассавет[2].
Вядомыя асобы
- Іосіф Лучнік (нар. 1936) — польскі дзеяч на Беларусі, адзін з заснавальнікаў Саюза палякаў.
Літаратура
- Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Гродзенскага раёна / Рэдкал. У. П. Верхась і інш. — Мн., 1993.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 верасня 1959 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1959, № 13.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Гродзенскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.