Астражанскі сельсавет
Астража́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Астражанка.
Гісторыя
Створаны 20 жніўня 1924 года ў складзе Лельчыцкага раёна Мазырскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лельчыцкім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Лельчыцкім раёне Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў Мазырскім раёне.
12 лістапада 2013 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Стадоліцкага сельсавета[1].
Склад
На момант скасавання сельсавет налічваў 6 населеных пунктаў:
- Вёска Астражанка
- Вёска Заполле
- Вёска Канапелька
- Вёска Мірнае
- Вёска Сом
- Вёска Убарцкая Рудня
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 443 чалавекі[2], з іх 98,0 % — беларусы[3].
Зноскі
- ↑ Решение Гомельского областного Совета депутатов от 12 ноября 2013 г. № 283 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Лельчицкого района Гомельской области
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Лельчыцкага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Мазырскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.