Мазырскі раён
Мазы́рскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскай вобласці. Цэнтр — горад Мазыр.
Геаграфія
Плошча раёна складае 1600 км² (13-е месца). Раён мяжуе з Ельскім, Лельчыцкім, Петрыкаўскім, Калінкавіцкім, Хойніцкім і Нараўлянскім раёнамі Гомельскай вобласці.
Асноўныя рэкі — Прыпяць і яе прытокі Трэмля, Іпа, Ненач, Тур, Мытва, Салакуча, Скалодзіна і Крапіўна, а таксама Чэрцень — прыток Славечны.
Гісторыя
Раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — горад Мазыр. 20 жніўня 1924 года падзелены на 11 сельсаветаў: Асавецкі, Бібікаўскі, Бокаўскі (Вялікабокаўскі), Казіміраўскі, Кустаўніцкі, Махнавіцкі, Міхалкаўскі, Мялешкавіцкі, Прудкоўскі, Скрыгалаўскі, Слабадскі. 2 студзеня 1925 года ўтвораны Бабраняцкі і Баброўскі сельсаветы, 24 верасня 1926 года — Тварычаўскі нацыянальны польскі сельсавет. 24 верасня 1926 года Кустаўніцкі сельсавет рэарганізаваны ў нацыянальны польскі сельсавет. 5 кастрычніка 1926 года цэнтр Мазырскі раён перайменаваны ў Слабадскі раён, цэнтр раёна перанесены ў вёску Слабада.
27 верасня 1930 года Мазырскі раён утвораны зноў шляхам перайменавання Калінкавіцкага раёна ў Мазырскі, цэнтр раёна перанесены з горада Калінкавічы ў горад Мазыр. Раён уключаў 17 сельсаветаў: Антонаўскі, Бабраняцкі, Баброўскі, Гулевіцкі, Даманавіцкі, Дудзіцкі, Зеляноцкі, Какуевіцкі, Калінкавіцкі, Капліцкі, Клінскі, Ліпаўскі, Малааўцюкоўскі, Прудкоўскі, Слабадскі, Сухавіцкі, Якімавіцкі. 27 верасня 1930 года да раёна далучаны Казіміраўскі сельсавет Петрыкаўскага раёна, у 1930 годзе — Тварычаўскі нацыянальны польскі сельсавет Нараўлянскага раёна. 5 лютага 1931 года Какуевіцкі сельсавет перададзены ў склад Рэчыцкага раёна. 8 ліпеня 1931 года да раёна далучаны Асташкавіцкі, Крукавіцкі, Мартынавіцкі, Навасёлкаўскі, Савіцкі, Халмянскі, Хаміцкі сельсаветы скасаванага Азарыцкага раёна; Бярозаўскі, Вялікааўцюкоўскі (Аўцюцавіцкі), Крышыцкі, Юравіцкі сельсаветы скасаванага Юравіцкага раёна; Беседкаўскі і Церабаўскага сельсаветы скасаванага Капаткевіцкага раёна. 25 ліпеня 1931 года да раёна далучаны Азарыцкі нацыянальны яўрэўскі сельсавет скасаванага Азарыцкага раёна, які ў 1935 годзе рэарганізаваны ў беларускі сельсавет. 12 лютага 1935 года новаўтворанаму Даманавіцкаму раёну перададзены Азарыцкі, Асташкавіцкі, Даманавіцкі, Зеляноцкі, Капліцкі, Крукавіцкі, Ліпаўскі, Мартынавіцкі, Навасёлкаўскі, Савіцкі, Сухавіцкі, Халмянскі, Хаміцкі сельсаветы, адноўленаму Капаткевіцкаму раёну — Беседкаўскі і Церабаўскі сельсаветы. 5 красавіка 1935 года да раёна далучаны Нахаўскі сельсавет Рэчыцкага раёна, Бібікаўскі сельсавет Нараўлянскага раёна, Каменкаўскі (Каменскі) сельсавет Ельскага раёна. З 21 чэрвеня 1935 года раён у складзе Мазырскай акругі. 23 жніўня 1937 года скасаваны Тварычаўскі нацыянальны польскі сельсавет. З 20 лютага 1938 года раён у складзе Палескай вобласці, тады ж адноўленаму Васілевіцкаму раёну Гомельскай вобласці перададзены Нахаўскі сельсавет. 3 ліпеня 1939 года адноўленаму Калінкавіцкаму раёну перададзены Антонаўскі, Бярозаўскі, Вялікааўцюкоўскі (Аўцюцавіцкі), Гулевіцкі, Дудзіцкі, Калінкавіцкі, Клінскі, Крышыцкі, Малааўцюкоўскі, Юравіцкі, Якімавіцкі сельсаветы, да Мазырскага раёна далучаны Міхалкаўскі сельсавет Нараўлянскага раёна, Мялешкавіцкі сельсавет Ельскага раёна і Скрыгалаўскі сельсавет Петрыкаўскага раёна. З 8 студзеня 1954 года раён у складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Бабраняцкі Казіміраўскі сельсаветы. 25 снежня 1962 года да раёна далучаны гарадскі пасёлак Лельчыцы, Астражанскі, Буйнавіцкі, Букчанскі, Глушкевіцкі, Грабянёўскі, Дзяржынскі, Дуброўскі, Замошскі, Маркоўскі, Мілашавіцкі, Сіманіцкі, Стадоліцкі, Тонежскі сельсаветы скасаванага Лельчыцкага раёна, Махнавіцкі сельсавет Ельскага раёна, Асавецкі сельсавет Петрыкаўскага раёна, 19 верасня 1963 года — Барбароўскі сельсавет Ельскага раёна. 6 лютага 1964 года скасаваны Мялешкавіцкі сельсавет. 6 студзеня 1965 года гарадскі пасёлак Лельчыцы, Астражанскі, Буйнавіцкі, Букчанскі, Глушкевіцкі, Грабянёўскі, Дзяржынскі, Дуброўскі, Замошскі, Маркоўскі, Мілашавіцкі, Сіманіцкі, Стадоліцкі, Тонежскі сельсаветы перададзены адноўленаму Лельчыцкаму раёну. 11 чэрвеня 1980 года Бібікаўскі сельсавет перайменаваны ў Крынічны. 25 лютага 1987 года Баброўскі сельсавет перайменаваны ў Козенскі. 28 снежня 2005 года Каменкаўскі сельсавет перайменаваны ў Каменскі[5]. 30 жніўня 2007 года Мазырскі раён і горад Мазыр аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку.
Гаспадарка
У 1904—1914 каля сяла Балажэвічы працаваў Балажэвіцкі дрэваапрацоўчы купецкі завод.
Транспарт
Праз раён праходзяць чыгунка Калінкавічы — Оўруч, а таксама аўтамабільныя дарогі Мазыр — Оўруч, Мазыр — Нароўля, Мазыр — Лельчыцы, Мазыр — Петрыкаў. Па Прыпяці ажыццяўляецца суднаходства.
Вядомыя асобы
- Аляксей Гусак (нар. 1927) — беларускі матэматык
- Андрэй Федарэнка (нар. 1964) — беларускі пісьменнік
- Фёдар Цярэнцьевіч Бібік
- Міхаіл Уладзіміравіч Барысаў
- Пётр Фаміч Ракіцкі
- Мікалай Пятрэнка (1919, мяст. Барбароў — 1997) — беларускі дзеяч самадзейнага мастацтва, кампазітар, педагог.
Зноскі
- ↑ http://www.mozyrisp.gov.by/ru/ispolnit/
- 1 2 3 Вынікі перапісу 2009 года
- ↑ «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
- ↑ Решение Гомельского областного Совета депутатов от 28 декабря 2005 г. № 210 О переименовании сельсоветов Гомельской области Архівавана 31 жніўня 2021.
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Мазырскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя сельсаветы Ельскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Калінкавіцкага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Мазырскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Петрыкаўскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Слабадскога раёна Катэгорыя·Раёны Гомельскай вобласці Катэгорыя·Раёны, скасаваныя ў 1926 годзе Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1930 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1954 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1964 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Мазырскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.