wd wp Пошук:

Астраўшчына

Астраўшчы́на[1] (трансліт.: Astraŭščyna, руск.: Островщина) — вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Семукацкага сельсавета. Размешчана за 43 км на паўднёвы захад ад Магілёва, за 2 км ад чыгуначнай станцыі Семукачы на лініі МагілёўАсіповічы. Рэльеф раўнінны, на поўнач мяжуе з лесам. На поўдні цячэ р. Арлянка (прыток р. Друць). Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз в. Кучын і далей па шашы МагілёўБабруйск.

Гісторыя

Заснавана ў пачатку 1920-х гг. перасяленцамі з суседніх вёсак. З 20 жніўня 1924 года ў Коцінскім, з 21 жніўня 1925 года ў Хонаўскім сельсаветах Магілёўскага раёна Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 20 лютага 1938 года ў Магілёўскай вобласці.

У 1930 годзе арганізаваны калгас «Чырвоны барацьбіт».

У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года да 27 чэрвеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. З 26 чэрвеня 1954 года ў Гарадзішчанскім, з 22 ліпеня 1965 года ў Семукацкім сельсаветах. У 1990 годзе ў складзе саўгаса «Колас» (цэнтр — в. Семукачы). Размяшчаліся вытворчая брыгада і свінагадоўчая ферма.

Планіроўка

Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход і забудаванай двухбакова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Насельніцтва

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Магілёўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be