Аяча
Аяча (фр.: Ajaccio, карс.: Aiacciu) — найбуйнейшы горад і порт вострава Корсіка, які належыць Францыі. Цэнтр дэпартамента Паўднёвая Корсіка. Знаходзіцца на заходнім беразе вострава ў жывапіснай бухце на рацэ Гравона.
Гісторыя
Час узнікнення лацінскага паселішча Аякс (Ajax), якое стаяла ў некалькіх кіламетрах на поўнач ад сучаснага горада, дакладна невядома. Упершыню згадваецца ў лістах папы Рыгора Вялікага. У Сярэднявеччы ў горадзе быў свой біскуп. На сваім цяперашнім месцы Аяча заснавана ў 1492 годзе негацыянтамі генуэзскага банка Святога Георгія. На працягу першых дзесяцігоддзяў гэта была ўмацаваная калонія Генуэзскай рэспублікі, карсіканцам тут сяліцца забаранялі. У 1553—1559 гады горад знаходзіўся пад французскай акупацыяй. Аяча ўвайшоў у склад Францыі толькі ў 1768 годзе[2].
У Аяча нарадзіўся Напалеон Банапарт.
Эканоміка
Аяча з’яўляецца прыморскім курортам і цэнтрам турызму. Тут распаўсюджаны рыбалоўства, жывёлагадоўля, збор каштанаў, вытворчасць аліўкавага алею, знакамітых вінаў і корак.
Вядомыя асобы
- Алізэ Жакатэ (нар. 1984) — спявачка, танцорка, фотамадэль, прадзюсар.
Гарады-пабрацімы
Dana Point[d], ЗША
Larnaca Municipality[d], Кіпр (10 студзеня 1989)[3]
Аксарай, Турцыя
Ена, Германія
Ла-Мадалена, Італія
Маракеш, Марока
Пальма-дэ-Мальёрка, Іспанія
Зноскі
- ↑ French National Directory of Representatives Праверана 15 сакавіка 2019.
- ↑ Ajaccio (France). Encyclopædia Britannica Online.
- ↑ Twinnings of Larnaka Праверана 14 жніўня 2018.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аяча- Сайт горада
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.