Ена
Ена[1], Іена[2] (ням.: Jena [ˈjeːna]) — старадаўні ўніверсітэцкі горад Германіі на рацэ Зале, другі па велічыні пасля Эрфурта горад у зямлі Цюрынгія. Насельніцтва горада — 104 200 чал. (2010).
Горад знакаміты сваім універсітэтам, адкрытым у 1558 годзе, дзе ў цяперашні час навучаецца больш за 20 тысяч студэнтаў. З пабудовай чыгункі ў 1874 годзе Ена паступова ператварылася ў прамысловы цэнтр. У часы ГДР тут размяшчаўся цэнтр оптыка-механічнай прамысловасці — камбінат Carl Zeiss, найбуйнейшае прадпрыемства краіны, на якім працавала каля 60 тысяч чалавек. Carl Zeiss вырабляе большай часткай на экспарт розныя аптычныя прыборы, астранамічнае абсталяванне, светлавыя і электронныя мікраскопы, медыцынскае абсталяванне, фотааб’ектывы, біноклі. Экспартнае значэнне мае і вытворчасць аптычнага шкла, медыкаментаў.
Выбітныя мясціны
Навука і адукацыя
Зноскі
|
- ↑ Напісанне Іена ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.7. Мн., 1998, С.170.
Катэгорыя·Населеныя пункты Астраханскай вобласці Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.