Аўеда
Аўе́да (ісп.: Oviedo, астур.: Uviéu) — горад на поўначы Іспаніі, сталіца Астурыйскага княства і правінцыі Астурыя. У горадзе захоўваецца хрысціянская рэліквія хустка з Аўеда(англ.) бел., якая шануецца ў Аўеда з IX стагоддзя[2]. Выхадцы з Астурыі далі гэткае ж імя яшчэ тром гарадам у Парагваі, у Дамініканскай Рэспубліцы і ў ЗША.
Гісторыя
Аўеда заснаваны ў 761 годзе двума манахамі, Янам і Ноланам, якія заклалі на гары Аветум манастыр св. Вінцэнта, што размяшчаецца на ўзвышшы пасярод раўніны, у асяроддзі садавінавых садоў. Тым не менш, археалагічныя звесткі паказваюць на тое, што месца было заселена ў яшчэ ў I стагоддзі.
У 794 годзе Аўеда было разрабавана халіфа Хішамам I падчас аднаго з яго пахода супраць хрысціянскіх каралеўстваў[3].
Кароль Фруэла I, чацвёрты з астурыйскіх манархаў, быў першым, хто вырашыў пашырыць горад, пабудаваўшы ў ім палац і царкву. Пасля заваявання Іспаніі маўрамі Альфонса II перавёў у Аўеда свой двор, адначасова горад ператварыўся ў сталіцу хрысціянскай Іспаніі і буйны цэнтр паломніцтва. Быў сталіцай Астурыйскага каралеўства і цэнтрам Рэканкісты. У гэты перыяд Аўеда стаў цэнтрам арыгінальнай і ўнікальнай архітэктуры, якая была спадкавана вестготамі, з улікам рымскай і паўночных традыцый. Сваёй найвышэйшай кропкі горад дасягнуў у час кіравання Раміра I.
У 1600 годзе ў Аўеда адкрыўся ўніверсітэт. Баявое мінулае Аўеда пацвердзіў і ў XX стагоддзі: у 1934 годзе тут, на мяжы раёна здабычы каменнага вугалю і жалезнай руды, праходзілі страйкі шахцёраў, а пасля паспяховага працяглага супраціву Франка горад лічыцца апорай антыфашысцкага і прафсаюзнага руху.
Клімат
| Клімат Аўеда | |||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Паказчык | Сту | Лют | Сак | Кра | Май | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сне | Год |
| Сярэдні максімум, °C | 11,7 | 12,8 | 14,4 | 14,9 | 17,6 | 20,3 | 22,4 | 22,8 | 21,7 | 18,1 | 14,6 | 12,5 | 17,0 |
| Сярэдні мінімум, °C | 4,2 | 4,8 | 5,6 | 6,3 | 9,1 | 11,9 | 14,1 | 14,5 | 12,9 | 10,0 | 7,1 | 5,5 | 8,8 |
| Норма ападкаў, мм | 129 | 115 | 78 | 65 | 51 | 29 | 25 | 35 | 55 | 84 | 108 | 130 | 973 |
| Крыніца: AEMeT | |||||||||||||
Эканоміка
Эканоміка горада моцна залежыць ад сектара паслуг. У цэнтры Аўеда маюцца шмат офісных будынкаў. Статус горада як адміністрацыйнага цэнтра рэгіёна падтрымлівае вялікую колькасць рабочых месцаў у дзяржаўным кіраванні.
Гарады-пабрацімы
Вальпараіса, Чылі
Бохум, Германія
Буэнас-Айрэс, Аргенціна
Веракрус, Мексіка
Клермон-Феран, Францыя
Тампа, ЗША
Сант’яга-дэ-Кампастэла, Іспанія
Санта-Клара, Куба
Джэрсі-Сіці, ЗША
Сукрэ, Балівія
Самора, Іспанія
Тараўеха, Іспанія
Ханчжоу, Кітай
Валенсія-дэ-Дон-Хуан, Іспанія
Аўеда, ЗША
Візэў, Партугалія
Маранелья, Італія
Мосталес, Іспанія
Адукацыя
Зноскі
- ↑ Instituto Nacional de Estadística III // Municipal Register of Spain 2020 // Boletín oficial del Estado — Agencia Estatal Boletín Oficial del Estado, 2020. — вып. 340. — P. 125898. — ISSN 0212-033X
- ↑ Bennett, Janice (January 2005). Sacred Blood, Sacred Image: The Sudarium of Oviedo, New Evidence for the Authenticity of the Shroud of Turin. Ignatius Press. ISBN 978-0-9705682-0-5.
- ↑ Hisham I, D.M. Dunlop, The Encyclopaedia of Islam, Vol.III, ed. B. Lewis, V.L. Menage, C. Pellat and J. Schacht, (E.J. Brill, 1986), 495.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аўеда- Афіцыйны сайт Аўеда
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя сталіцы Катэгорыя·Муніцыпалітэты Астурыі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.