Клермон-Феран
Клермон-Феран (фр.: Clermont-Ferrand, акс.: Clarmont d’Auvèrnhe) — горад і камуна на поўдні цэнтральнай часткі Францыі, галоўны горад гістарычнай вобласці Авернь і прэфектура (адміністрацыйны цэнтр) дэпартамента Пюі-дэ-Дом. Насельніцтва 139 тыс. чалавек (2008).
Геаграфія
Горад размешчаны на так званым Цэнтральным масіве, на вышыні парадку 410 м над узроўнем мора. У наваколлях шмат гор (града Пюі), у тым ліку патухлых вулканаў. Каля горада размешчаны курортны гарадок Руая (фр.: Royat). Таксама побач з Клермон-Феранам — вулканалагічны парк «Вулканія».
Гісторыя
Гэты раздзел артыкула яшчэ не напісаны. |
Эканоміка
Транспартны вузел (скрыжаванне шэрагу аўтамабільных і чыгунак). Маецца аэрапорт.
У горадзе размешчана штаб-кватэра сусветна вядомага вытворцы шын Michelin; у горадзе размешчаны шэраг прадпрыемстваў кампаніі. Таксама маюцца прадпрыемствы машынабудаўнічай, тэкстыльнай, паліграфічнай, папяровай, хімічнай, харчовай прамысловасці.
Культурная спадчына
Самыя старыя будынкі, уключаючы сабор Нотр-Дам, складзены з каменя мясцовай вулканічнай пароды характэрнага цёмнага адцення. Да найбольш ранніх помнікаў аверньскай готыкі належыць царква Нотр-Дам-дзю-Порт. Гісторыю горада можна прасачыць у залах музея Ранке; некалькі зал распавядаюць пра жыццё самага знакамітага выхадца горада — Паскаля. Мясцовы ўніверсітэт быў адкрыты ў 1810 годзе.
З 1979 у Клермон-Феране штогод праводзіцца міжнародны фестываль кароткаметражнага кіно. Яго завуць Канамі кароткаметражнага кіно.
Гарады-пабрацімы
- Абердзін (англ.: Aberdeen), Шатландыя, Вялікабрытанія (з 1955)
- Солфард (англ.: Salford), Англія, Вялікабрытанія
- Рэгенсбург (ням.: Regensburg), Германія (з 1969)
- Гомель, Беларусь
- Аўеда (ісп.: Oviedo), Іспанія
- Норт-Квінслэнд (англ.: North Queensland), Аўстралія
- Брага (парт.: Braga), Партугалія
- Норман (англ.: Norman), Аклахома, ЗША
- Аем (фр.: Oyem), Габон
Вядомыя асобы
- Блез Паскаль (1623—1662) — філосаф, літаратар, матэматык, фізік
Зноскі
- ↑ Populations légales 2008 de la commune de Clermont-Ferrand (фр.) . Insee. Праверана 17 чэрвеня 2011.
Літаратура
- БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.331
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Клермон-Феран
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.