wd wp Пошук:

Бабушкінскі раён (Валагодская вобласць)

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Бабушкінскі раён. Ба́бушкінскі раён (руск.: Бабушкинский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на ўсходзе Валагодскай вобласці ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца Сяло імя Бабушкіна, якое размешчана за 249 км ад Волагды.

Геаграфія

Бабушкінскі раён мяжуе з Выцягорскім, Нікольскім, Тоцемскім і Нюксенскім раёнамі, а таксама з Кастрамской вобласцю на захадзе. Плошча раёна складае 7760,50 км².

Гісторыя

Солевыя «падземныя моры», затоеныя ў нетрах зямель па рацэ Лядзеньгі, адкрыліся людзям яшчэ ў XV стагоддзі. З тых часоў на чатыры стагоддзі праца па солевай здабычы стаў галоўным заняткам мясцовых жыхароў. Пасля тут паўсталі цэлыя дынастыі старажытнарасійскіх здабытчыкаў солі. Яны апярэдзілі многія прыёмы свідравой тэхнікі, якія выкарыстоўваюцца і сёння. Паходзіў з такой сям’і здабытчыкаў і вядомы рэвалюцыянер Іван Бабушкін, у гонар якога пасля 1917 года было перайменавана старадаўняе сяло Лядзенскае.

Насельніцтва

Насельніцтва раёна станам на 2017 год складала 11 812 чалавек.

Зноскі

  1. 1 2 АКТМУ. 185/2016. Паўночна-Заходняя ФА Праверана 25 кастрычніка 2016.
  2. АКТМУ. 185/2016. Паўночна-Заходняя ФА Праверана 24 кастрычніка 2016.
  3. 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 годаFederal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Раёны Валагодскай вобласці
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be