wd wp Пошук:

Волагда

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Волагда (значэнні).

Волагда (руск.: Вологда) — горад у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Валагодскай вобласці. Размешчаны на рацэ Волагдзе. Важнейшы транспартны вузел Паўночнага Захаду Расіі. Уваходзіць у лік гарадоў з асабліва каштоўнай гістарычнай спадчынай — на тэрыторыі горада 224 помнікі гісторыі, архітэктуры, культуры, з іх 128 узята пад ахову дзяржавы.

Гісторыя

Упершыню згадваецца пад 1147 годам. Да канца 14 ст. была ва ўладаннях Ноўгарада, затым трапіла пад уладу Вялікага княства Маскоўскага. У 15-17 стст. — буйны гандлёвы і рамесны цэнтр, а таксама цэнтр гандлю Рускай дзяржавы з Памор’ем, Сібір’ю і Заходняй Еўропай. З заснаваннем Пецярбурга і развіццём гандлю на Балтыйскім моры эканамічнае значэнне Волагды знізілася. У 1708 годзе ўваходзіла ў склад Архангелагародскай губерні, з 1719 года — правінцыйны горад, з 1780 года — цэнтр Валагодскага намесніцтва, з 1796 года — Валагодскай губерні. У канцы 19 — пачатку 20 стст. праз Волагду пракладзена чыгунка, якая звязала яе з Масквой (праз Яраслаўль), Архангельскам, Пецярбургам і Вяткай (цяпер г. Кіраў).

У 1926—1927 гадах у горадзе дзейнічала Беларускае студэнцкае зямляцтва.

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. http://vologdaregion.ru/news/2016/9/26/novym-glavoy-vologdy-stal-yuriy-sapozhnikov
  2. Численность постоянного населения Российской Федерации по городам, поселкам городского типа и районам на 1 января 2010 г.
  3. На 1 января 2008а

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be