wd wp Пошук:

Багданаўскі сельсавет (Лунінецкі раён)

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Багданаўскі сельсавет.

Багда́наўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр сельсавета і адзіны населены пункт — аграгарадок (да 2009 года вёска) Багданаўка.

Гісторыя

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Лагішынскага раёна Пінскай вобласці (з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай вобласці). Цэнтр — вёска Багданаўка. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Загародскага сельсавета[1].

Пасля скасавання Лагішынскага раёна ў 1962 годзе вёска Багданаўка перададзена ў склад Лунінецкага раёна[2].

Зноў утвораны 11 жніўня 1980 года ў складзе Лунінецкага раёна шляхам вылучэння з Лунінскага сельсавета[3].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1642 чалавекі[4], 99,4 % — беларусы[5].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Указ Президиума Верховного Совета Республики Беларусь Об укрупнении сельских районов Республики Беларусь от 25 декабря 1962 года Архівавана 11 верасня 2019.
  3. Рашэнне Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 11 жніўня 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 36 (1662).
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.).
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Лагішынскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1954 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1980 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Лунінецкага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be