wd wp Пошук:

Лунінецкі раён

Луніне́цкі раён — адміністрацыйная адзінка ў складзе Брэсцкай вобласці. Утвораны 15 студзеня 1940 года. Падзелены на 11 сельсаветаў. Цэнтр раёна — горад Лунінец.

Геаграфія

Лунінецкі раён знаходзіцца на ўсходзе Брэсцкай вобласці. На поўначы мяжуе з Ганцавіцкім раёнам, на паўночным усходзе — з Салігорскім раёнам Мінскай вобласці, на ўсходзе — з Жыткавіцкім раёнам Гомельскай вобласці, на поўдні — са Столінскім раёнам, на захадзе — з Пінскім раёнам. Плошча — 2,8 тыс. км²[4].

Гісторыя

Утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Пінскай вобласці[5]. 12 кастрычніка 1940 года падзелены на 19 сельсаветаў: Бастынскі, Бродніцкі, Вулькаўскі 1-шы, Вулькаўскі 2-гі, Валуцкі (Вялуцкі), Гаўрыльчыцкі, Гарадоцкі, Гоцкі, Дварэцкі, Дрэбскі, Дзятлавіцкі, Краснавольскі, Лахвенскі, Лоўчанскі, Лугскі, Лунінскі, Любачынскі, Чучавіцкі, Язвінскі[6]. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваныя Бастынскі, Бродніцкі, Вулькаўскі 1-шы, Вулькаўскі 2-гі, Гоцкі, Дрэбскі, Краснавольскі, Лоўчанскі сельсаветы, створаны Вулькаўскі сельсавет[7]. 26 красавіка 1956 года ў склад Ленінскага раёна перададзена вёска Гоцк[8]. 8 верасня 1959 года Валуцкі сельсавет перайменаваны ў Бастынскі, скасаваны Лугскі сельсавет[9]. 20 студзеня 1960 года далучаны Любанскі, Мікашэвіцкі, Рыдзігераўскі, Сінкевіцкі сельсаветы і рабочы пасёлак Мікашэвічы скасаванага Ленінскага раёна[10]. 8 сакавіка 1960 года скасаваны Любанскі сельсавет. 27 чэрвеня 1961 года скасаваны Мікашэвіцкі сельсавет, яго населеныя пункты перададзены ў Мікашэвіцкі пассавет. 25 снежня 1962 года далучаны Малькавіцкі сельсавет скасаванага Ганцавіцкага раёна і вёска Багданаўка скасаванага Лагішынскага раёна[11]. 14 студзеня 1963 года далучаны Хорастаўскі сельсавет скасаванага Старобінскага раёна Мінскай вобласці, які 30 красавіка 1965 года перададзены Салігорскаму раёну той жа вобласці. 30 ліпеня 1966 года Малькавіцкі сельсавет перададзены ў склад адноўленага Ганцавіцкага раёна. 1 снежня 1975 года ліквідаваны Любачынскі сельсавет, яго тэрыторыя далучана да Дварэцкага сельсавета. 14 жніўня 1979 года Гаўрыльчыцкі сельсавет перададзены Салігорскаму раёну. 11 жніўня 1980 года створаны Багданаўскі сельсавет, скасаваны Язвінскі сельсавет, яго тэрыторыя перададзена Дварэцкаму сельсавету.

Прырода

Сярэдняя тэмпература студзеня- 3 градусы, ліпеня-+ 18 градусаў. Ападкі — 640 мм за год, вегетацыйны перыяд — 205 сутак.

Экалогія

Адзін з чатырох раёнаў Брэсцкай вобласці, якія найбольш пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС у 1986 г.[12] Шчыльнасць забруджвання радыёнуклідамі 2/3 плошчы раёна хістаецца ў межах ад 1 да 15 кюры на кв. км.[13]

Карысныя выкапні

Граніт, торф, пясок, гліна, сапрапель.

Насельніцтва

Насельніцтва раёна складае 75,7 тыс. чалавек (2009). У Лунінцы пражывае каля 24 тыс. чал., у Мікашэвічах — каля 14 тыс.чал. Раён налічвае 80 сельскіх населеных пунктаў. У 1995 годзе насельніцтва раёна налічвала 58,3 тыс. чалавек[4].

Транспарт

Праз раён праходзяць 2 чыгуначныя лініі: Брэст-Гомель, Львоў-Рыга. Раён перасякаюць аўтамабільныя аўтадарогі:

  • Брэст — Бранск
  • Лунінец — Баранавічы
  • Лунінец — Пінск
  • Мікашэвічы — Мінск

У Мікашэвічах размяшчаецца рачны порт «Мікашэвічы».

Славутасці

Георгіеўская царква ў вёсцы Сінкевічы 1724 года

На тэрыторыі раёна знаходзіцца 8 помнікоў архітэктуры, сярод якіх лунінецкая Свята-Крыжаўзвіжанская царква (1921), 81 помнік гісторыі, у тым ліку абеліскі, брацкія магілы, 6 помнікаў археалогіі.

Помнік прыроды: векавыя дубы (в. Кажан-Гарадок).

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

У раёне ў розны час працавалі Максім Лужанін, Максім Танк, Андрэй Макаёнак.

Гл. таксама

Зноскі

  1. http://luninets.brest-region.gov.by/index.php?option=com_content&view=article&id=9552&Itemid=567&lang=ru
  2. 1 2 3 Вынікі перапісу 2009 года
  3. «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
  4. 1 2 Беларусь, 1995
  5. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 15 января 1940 г. Об образовании районов в Барановичской, Белостокской, Брестской, Вилейской и Пинской областях Белорусской ССР // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  6. Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / А. И. Карпачева и др. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 1: (1917―1941 гг.). — Мн., «Беларусь», 1985. — 390 с.
  7. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  8. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб пералічэнні вёскі Гоцк са складу Лугскага сельскага Савета Лунінецкага раёна ў склад Хорастаўскага сельскага Савета Ленінскага раёна Брэсцкай вобласці ад 26 красавіка 1956 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1956, № 4.
  9. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 верасня 1959 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1959, № 11.
  10. Указ Президиума Верховного Совета Республики Беларусь от 20 января 1960 г. Об упразднении некоторых районов Белорусской ССР Архівавана 29 мая 2012.
  11. Указ Президиума Верховного Совета Республики Беларусь от 25 декабря 1962 г. Об укрупнении сельских районов Белорусской ССР Архівавана 11 верасня 2019.
  12. А. С. Судас, Н. К. Филипенко, Л. В. Жуковская, А. А. Зайцев. Актуальные проблемы ликвидации последствий катастрофы на чернобыльской АЭС в загрязненных радионуклидами районах Брестской области на современном этапе. Архівавана 29 красавіка 2015.
  13. Інстытут радыялогіі. Сацыяльна-радыяцыйны пашпарт: Лунінецкі раён. 2005 год. Архівавана 5 сакавіка 2016.

Літаратура

  • Лунінецкі раён // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 437—438. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Лунінецкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя сельсаветы Лагішынскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Ленінскага раёна (Пінская вобласць) Катэгорыя·Былыя сельсаветы Лунінецкага раёна Катэгорыя·Раёны Брэсцкай вобласці Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1954 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1960 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1980 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1954 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1980 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Лунінецкага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be