Багуціцкі сельсавет
Багу́ціцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ельскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — горад Ельск (не ўваходзіў у склад).
Гісторыя
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Каралінскага раёна Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Багуцічы. З 26 ліпеня 1930 года ў складзе Каралінскага раёна БССР, з 5 лютага 1931 года Ельскага раёна БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 25 лютага 1977 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Камуна, 26 кастрычніка 1989 года — у горад Ельск (не ўваходзіў у склад). Скасаваны 1 снежня 2009 года, тэрыторыя далучана да Рамязоўскага сельсавета[1].
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 776 чалавек[2], з іх 89,3 % — беларусы, 5,4 % — рускія, 2,4 % — немцы, 2,3 % — украінцы[3].
На момант скасавання ў сельсавет уваходзіла 7 вёсак: Багуцічы, Боўгарка, Вішанькі, Востраў, Дзвіжкі, Забоззе, Шарын.
Зноскі
- ↑ Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 280 Об изменении административно-территориального устройства Ельского района Гомельской области
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года (руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Спасылкі
Тэмы гэтай старонкі:Катэгорыя·Былыя сельсаветы Ельскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2009 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.