Базілдан
Ба́зілдан (англ.: Basildon) — найбуйнейшы горад у графстве Эсекс, што на ўсходзе Англіі, Вялікабрытанія. Горад знаходзіцца ў 25 кіламетрах на ўсход ад Лондана. Вакол Базілдана знаходзяцца мястэчкі-вёскі: на поўначы Белэрыкей, на паўночным усходзе — Уікфарт, на ўсходзе — Саўт-Бенфліт.
Быў створаны ў 1948 годзе на аснове злучэння некалькіх вёсак: Пітсі, Лэйндан, Базілдан і Венч. Назву новы горад атрымаў ад вёскі Базілдан, якая была ў сярэдзіне будучага горада.
Базілдан мае сваю гарадскую ўправу. Большасць жыхароў горада працуе ў Лондане, якія едуць туды 36-58 хвілін. У месц для гэтага існуе тры прыпынкі грамадскага транспарту.
Паходжанне горада
Упершыню Базілдан згадваецца ў 1086 годзе. Ён узгаданы ў кнізе Страшэннага суда. Назва горада паходзіць ад імя Бертал і ад старажытнасаксонскага слова dun, што перакладаецца як гара ці холм. У розных крыніцах назва горада Базілдан мае розныя варыянты згадвання: Берлездан, Белездан, Белаздуна.
У 1859 годзе пабудаваная чыгунка для злучэння вёсак Пітсі і Лэйндан. Прамысловасці доўгі час не было, асноўнай крыніцай даходу насельніцтва была вяскова гаспадарка: земляробства і жывёлагадоўля.
Вядомыя будынкі
Найвядомейшай пабудовай горада Безілдан з’яўляецца царква імя святога Марціна. Царква была асвечана архібіскупам у 1962 годзе. Званіца была пабудавана ў 1999 годзе. Таксама ў месце ёсць шмат сучасных будынкаў прадпрыемстваў, банкаў.
Радыё і тэлебачанне
Базілдан мае сваю радыёстанцыю, якая вяшчае таксама на бліжэйшыя мясціны. Базілдан можа лавіць тэлебачанне з Лондана.
Вядомыя асобы
- Depeche Mode — гурт, створаны ў горадзе ў 1980 годзе
- Марцін Гор — удзельнік гурта
- Эндру Флэтчэр — удзельнік гурта
- Дэвід Гэхан — удзельнік гурта
- Вінс Кларк — удзельнік гурта
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Базілдан
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.