Бангалор
Бангалор (англ.: Bangalore, кан.: Bengaluru (ಬೆಂಗಳೂರು)) — горад у Індыі, адміністрацыйны цэнтр штата Карнатака. Размешчаны на плато Дэкан, у паўднёва-ўсходняй частцы штата, Бангалор — трэці па колькасці насельніцтва горад Індыі.
Гісторыя
Пасяленне на месцы Бангалора ўзнікла каля 900 да н.э. Сучасны горад заснаваны ў 1537 г. Кемпі Гаўдай, чыноўнікам Віджаянагарскай імперыі. У 1799 г. быў акупаваны англічанамі і інкарпараваны ў склад брытанскіх валоданняў як цэнтр губернатарства. Лічыўся адным з самых «брытанскіх» гарадоў Індыі. З 1947 г. — сталіца індыйскага штата Карнатака.
Сёння гэта істотны прамысловы, навуковы і адукацыйны цэнтр краіны. Асноўныя галіны індустрыі: цяжкае машынабудаванне, аэракасмічная, тэлекамунікацыйная, праграмнага забеспячэння, ваенная. Бангалор называюць «Крэмянёвай далінай» Індыі за яго вагу ў ІТ-галіне краіны. У 2009 Бангалор быў уключаны ў спіс сусветных гарадоў у якасці сусветнага горада тыпу бета («Beta World City»).
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
Выдатныя мясціны
- Адна з цэнтральных плошчаў Бангалора мае імя горада-пабраціма Мінска.
- Палац султана Тыпу (XVIII ст.)
- Відханасудха, гранітны будынак Сакратарыяту і Заканадаўчага сходу (1956 г.).
- Батанічны сад Лалбах (1760 г.).
- Парк Марка Кубона (1861 г.), які займае 121 га.
- Дзяржаўны музей (1876 г.).
- Сабор Св. Марка (1812 г.) у стылі неакласіцызму.
- Царква Св. Андрэя (1867 г.) у неагатычным стылі.
- Палац Раджбхаван (1831 г.), былая рэзідэнцыя брытанскага губернатара.
Гарады-пабрацімы
Зноскі
Спасылкі
- Турыстычная старонка Бангалора
- Бангалор — горад-сад
- Помнік невядомаму салдату на плошчы Мінска Архівавана 28 ліпеня 2013.
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.