Банжул
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Банжул (значэнні).
Банжул (англ.: Banjul) — сталіца і адзін з самых вялікіх гарадоў Гамбіі, які знаходзіцца на востраве Банжул, у вусці ракі Гамбія пры ўпадзенні ў Атлантычны акіян. Насельніцтва налічвае каля 35 тыс. чалавек, разам з прыгарадамі 523 тыс. чалавек.
Гісторыя
Горад быў заснаваны ў 1816 годзе як ваеннае ўмацаванне і цэнтр гандлю рабамі. Першапачаткова быў названы Батэрстам (англ.: Bathurst) у гонар міністра Вялікабрытаніі па справах калоній Генры Батэрста. 18 лютага 1965 года горад стаў сталіцай незалежнай Гамбіі. У 1973 годзе назва была заменена на сучасную, якая азначае «бамбук».
22 ліпеня 1994 года ў Банжуле адбыўся дзяржаўны пераварот, у гонар якога была пабудавана трыўмфальная арка 22, як вароты ў сталіцу. У наш час у ёй размешчаны тэкстыльны музей.
У горадзе знаходзіцца самы вялікі порт краіны, міжнародны аэрапорт, які з’яўляецца аварыйным портам для амерыканскіх Шатлаў.
Клімат
Клімат Банжула | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паказчык | Сту | Лют | Сак | Кра | Май | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сне | Год |
Абсалютны максімум, °C | 37 | 39 | 40 | 41 | 41 | 38 | 34 | 33 | 34 | 37 | 36 | 36 | 41 |
Сярэдні максімум, °C | 31 | 32 | 34 | 33 | 32 | 32 | 30 | 29 | 31 | 32 | 32 | 31 | 32 |
Сярэдні мінімум, °C | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 23 | 23 | 23 | 23 | 22 | 18 | 16 | 19 |
Абсалютны мінімум, °C | 7 | 10 | 12 | 12 | 14 | 18 | 21 | 20 | 17 | 16 | 12 | 9 | 7 |
Норма ападкаў, мм | 3 | 3 | 0 | 0 | 10 | 58 | 282 | 500 | 310 | 109 | 18 | 3 | 1 296 |
Крыніца: [1][2] |
Гарады-пабрацімы
- Астэндэ, Бельгія
- Бамако, Малі
- Гран-Ёф[d], Сенегал
- Грымсбі, Вялікабрытанія
- Жааль-Фадыут[d], Сенегал
- Ньюарк, ЗША
- Тайбэй, Тайвань (1997)
- Фрытаўн, Сьера-Леонэ
Зноскі
- ↑ BBC Weather : Banjul
- ↑ “Average Conditions Banjul, Gambia” (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 снежня 2018. Праверана 11 красавіка 2012. BBC Weather.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Банжул
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.