Бамако
Бамако́ (фр.: Bamako) — сталіца і самы вялікі горад Малі. Знаходзіцца ў паўднёва-заходняй частцы краіны, на рацэ Нігер, недалёка ад мяжы з Гвінеяй. Колькасць насельніцтва складае 1690 тыс. чалавек.
Гісторыя
У часы імперыі Малі, да ХІХ стагоддзя, Бамако быў цэнтрам вывучэння ісламу. З 1883 года горад быў акупаваны каланіяльнымі французскімі войскамі, у той час і распачалася разбудова горада. У 1908 годзе Бамако стаў сталіцай французскай калоніі Французскага Судана. У 1960 годзе горад стаў сталіцай незалежнага Малі. У пачатку ХХ стагоддзя Бамако быў невялікім паселішчам, у якім жылі ў асноўным прадстаўнікі народу малінке і бамбара, але разам з будовай плаціны ў Сатобе і завадненнем навакольных зямель водамі Нігеру пачаўся выбуховы рост гораду. Дадатковай прычынай развіцця горада была пабудова чыгункі да сталіцы Сенегала Дакару, які з’яўляецца вялікім марскім портам. У нашы дні Бамако гэта сучасная метраполія. Акрамя чыгункі ёсць міжнародны аэрапорт, які злучае горад з многімі гарадамі Афрыкі і Еўропы.
Гарады-пабрацімы
- Bobo-Dioulasso[d], Буркіна-Фасо
- Анжэ, Францыя (1974)
- Ашгабат, Туркменістан
- Банжул, Гамбія
- Бардо, Францыя (1999)[1]
- Дакар, Сенегал
- Лейпцыг, Германія
- Мабёж, Францыя
- Нуакшот, Маўрытанія
- Рочэстэр, ЗША (1975)[2]
- Сан-Паўлу, Бразілія (2000)
- ↑ http://www.bordeaux.fr/ebx/LinkResolverServlet?classofcontent=presentationStandard&id=5522
- ↑ https://www.cityofrochester.gov/article.aspx?id=8589950583
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.