Браціслава
Бра́ціслава (славацк.: Bratislava) — горад, сталіца Славакіі. Буйнейшы горад краіны. Колькасць насельніцтва — 425 тыс. чал. (2005).
Геаграфічнае становішча
Браціслава размешчана на высокім левым беразе Дуная (невялікая частка раёнаў на правым беразе), у перадгор’ях Малых Карпат, у асяроддзі лесапаркавай зоны. Горад непасрэдна прылягае да межаў з Аўстрыяй (да 21 снежня 2007 года існавалі памежныя пераходы Петржалка-Берг і Яраўцы-Кітзэе) і Венгрыяй (да 21 снежня 2007 года існаваў памежны пераход Русаўцы-Райка).
Браціслава з’яўляецца адзінай сталіцай свету, якая непасрэдна мяжуе з дзвюма іншымі дзяржавамі. Браціслаўская вуліца Копчанская пераходзіць у вуліцу Альтэ-Нордзюд-Ландэсштрасэ суседняй аўстрыйскай вёскі Кітзэе, а Венская дарога пераходзіць у Прэсбург-штрасэ, якая праходзіць праз аўстрыйскую камуну Вольфсталь. Да 1936 года з Браціславы ў Вену можна было даехаць на гарадскім трамваі.
Назва
Да 1919 года горад называўся Прэ́шпарак (Prešporok, Prešporek). Нямецкая назва: Pressburg (Прэ́сбург), венг.: Pozsony (По́жань). У Сярэднявеччы горад называўся лац.: Posonium, лац.: Istropolis (Істрапо́ліс).
Гісторыя
У II ст. да н.э. тут было старажытнае паселішча кельтаў. У I ст. — рымскі ваенны лагер. У V ст. на тэрыторыі сучаснай Браціславы з’явіліся славянскія плямёны. У X ст. Браціслава згадваецца як крэпасць Вялікамараўскай дзяржавы. У 907 годзе каля сцен горада венгры разграмілі чэшскае войска і Браціслава ўвайшла ў склад Венгерскага каралеўства пад назвай Пажонь. У XIII ст. атрымала статус свабоднага каралеўскага горада. Пачалася актыўная нямецкая каланізацыя, і ў горада з’явілася новая назва — Прэсбург. У 1541—1784 гадах горад — сталіца Венгерскага каралеўства, рэзідэнцыя караля і архібіскупа. У 1541—1848 гадах у Браціславе праводзіліся паседжанні венгерскага дзяржаўнага сходу і каранаванне каралёў. У 1805 годзе паблізу Прэсбурга адбылася Аўстэрліцкая бітва, у якой Напалеон I разбіў войскі Аўстрыі і Расіі. Тут быў заключаны Прэсбургскі мір паміж Францыяй і Аўстрыяй (1805). Са студзеня 1919 года Браціслава — сталіца Славакіі ў складзе Чэхаславацкай рэспублікі. У 1939—1945 гадах — сталіца Славацкай дзяржавы. З 1993 года Браціслава — сталіца незалежнай Славацкай Рэспублікі.
Клімат
Клімат — кантынентальны, сярэднегадавая тэмпература +10,5 °C, сярэднегадавая колькасць ападкаў — 565 мм. Сярэдняя тэмпература студзеня — прыблізна −0,4 °C, а сярэдняя тэмпература ліпеня — 21,3 °C. Зімовы перыяд халодны і вільготны са снежным покрывам. Лета цёплае, часта з моцнымі ветрамі.
| Клімат Браціславы (норма 1981-2010) | |||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Паказчык | Сту | Лют | Сак | Кра | Май | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сне | Год |
| Абсалютны максімум, °C | 19,8 | 19,1 | 25,0 | 30,3 | 33,4 | 36,3 | 38,2 | 39,3 | 34,0 | 30,0 | 21,3 | 17,9 | 39,3 |
| Сярэдні максімум, °C | 2,7 | 5,1 | 10,3 | 16,7 | 21,8 | 24,9 | 27,5 | 27,0 | 21,7 | 15,6 | 8,2 | 3,3 | 15,4 |
| Сярэдняя тэмпература, °C | −0,4 | 1,2 | 5,5 | 11,0 | 16,0 | 19,1 | 21,3 | 20,7 | 15,9 | 10,4 | 4,9 | 0,7 | 10,5 |
| Сярэдні мінімум, °C | −3,4 | −2,3 | 1,3 | 5,4 | 10,2 | 13,4 | 15,4 | 15,0 | 11,0 | 6,1 | 1,8 | −1,9 | 6,0 |
| Абсалютны мінімум, °C | −24,6 | −20 | −15,1 | −4,4 | −2 | 3,0 | 7,0 | 5,0 | −2 | −8 | −12 | −20 | −24,6 |
| Норма ападкаў, мм | 39 | 37 | 38 | 34 | 55 | 57 | 53 | 59 | 55 | 38 | 54 | 46 | 565 |
| Крыніца: Надвор'е і клімат | |||||||||||||
Адукацыя і навука
- Універсітэт Каменскага ў Браціславе
- Славацкі тэхналагічны ўніверсітэт у Браціславе
- Славацкі медыцынскі ўніверсітэт у Браціславе
- Эканамічны ўніверсітэт у Браціславе
- Браціслаўская міжнародная школа ліберальных студый
- Вышэйшая школа выканальніцкага мастацтва ў Браціславе
- Вышэйшая школа выяўленчых мастацтваў ў Браціславе
- Вышэйшая школа аховы здароўя і сацыяльнай працы Святой Лізаветы у Браціславе
- Вышэйшая школа эканомікі і менеджменту ў дзяржаўным кіраванні ў Браціславе
- Паліцэйская акадэмія ў Браціславе
Славутасці
- Браціслаўскі замак
- Браціслаўскі заапарк
- Дзевінскі замак
- Істрапалітанская акадэмія
- Маўзалей Хатама Софера
- Міхальская брама
- Мост Апалон
- Нацыянальны тэатр Славакіі
- Новы мост
- Рыбацкая брама
- Сабор Святога Марціна
- Старая ратуша
- Францысканская царква
- Царква Святой Елізаветы, або «Блакітная царква» (1907—1913) у стылі мадэрн, адно з найбольш знакамітых збудаванняў венгерскага архітэктара Эдзёна Лехнера.
- Царква Святога Мікалая (1661) у стылі барока, раней — каталіцкая, цяпер належыць Чэхаславацкай аўтакефальнай праваслаўнай царкве
- Капліца святога Якава — асуарый і руіны самага старога сярэднявечнага рэлігійнага будынка Браціславы.

Гарады-пабрацімы
Александрыя, Егіпет
Брэмен, Германія
Вена, Аўстрыя
Ерэван, Арменія
Кіеў, Украіна
Кліўленд, Агая, ЗША
Кракаў, Польшча
Любляна, Славенія
Масква, Расія
Перуджа, Італія
Прага, Чэхія
Ротэрдам, Нідэрланды
Ульм, Германія
Турку, Фінляндыя
Саратаў, Расія
Гл. таксама
- Акадэмія навук Славакіі
- Міхал Гворэцкі
- Браціслаўскі ўніверсітэт імя Каменскага
- Славацкая нацыянальная галерэя
- Браціслаўская фондавая біржа
- Славацкі народны музей
- Рака Выдрыца, Браціслава
Вядомыя асобы
- Ціт Земан (1915—1969) — святар і мучанік.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Браціслава
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Раёны Браціслаўскага края
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.