Баравая Слабада
Барава́я Слабада́[1] (трансліт.: Baravaja Slabada, руск.: Боровая Слобода) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пярэжырскага сельсавета.
Гісторыя
У 1880 годзе адкрыта школа царкоўнай граматы. Пасля 1917 года была створана працоўная школа 1-ай ступені (35 вучняў у 1922). У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў Германскай імперыі.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад БССР. У жніўні 1919 — ліпені 1920 года вёска знаходзілася пад акупацыяй войскаў Польшчы.
З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупаваная войскамі нацысцкай Германіі.
Да 20 студзеня 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Навапольскага сельсавета Рудзенскага раёна, пасля скасавання якога перададзена ў склад Пухавіцкага раёна[2]. 1 красавіка 1960 года ўключана ў склад Пярэжырскага сельсавета[3].
З 2002 года пастаянных жыхароў няма, ёсць сезонныя жыхары.
Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Узлянскага сельсавета.
Спіс вуліц
- Сасновая вуліца
- Слабадская вуліца[4]
Насельніцтва
- 1909 — 13 двароў, 72 жыхары
- 2002 — 0 жыхароў
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб ліквідаванні некаторых раёнаў Беларускай ССР ад 20 студзеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 2.
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
- ↑ Спіс вуліц і іншых элементаў ўнутранага адраса (нявызн.). Нацыянальнае кадастравае агенцтва Рэспублікі Беларусь.(недаступная спасылка)
Літаратура
- Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А.Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. - Мінск : Беларусь, 2003. - 748 с. - 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Баравая Слабада
Катэгорыя·Населеныя пункты Пухавіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.