wd wp Пошук:

Баравіцкі сельсавет

Бараві́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Баравіца.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Бабруйскага 2-га раёна Бабруйскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Бабруйскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Бабруйскім раёне БССР. З 12 лютага 1935 года ў складзе Кіраўскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Гарадзецкага сельсавета[1]. 24 чэрвеня 1960 года ў склад сельсавета са скасаванага Лешчанскага сельсавета перададзены вёскі Віктараўка, Вязаўка і Капусціна, з Грыбавецкага сельсавета — вёска Зеляніца[2]. 8 ліпеня 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Хвайніцкага сельсавета, таксама ў склад сельсавета з адміністрацыйнага падпарадкавання Кіраўскага пассавета перададзены 2 населеныя пункты (Гута і Хамічы)[3]. 4 чэрвеня 1965 года з часткі сельсавета (11 населеных пунктаў: Буда, Віктараўка, Вязаўка, Забуднянскія Хутары, Камерава, Капусціна, Новае Заліцвінне, Самадумаўка, Скрыпліца, Старое Заліцвінне і Хвайніца) утвораны Скрыпліцкі сельсавет[4].На 1 студзеня 1974 года ў склад Баравіцкага сельсавета ўваходзілі 23 населеныя пункты[5]. 23 снежня 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Грыбавецкага сельсавета (8 населеных пунктаў: Боркі, Грыбава Слабада, Грыбавец, Грыбавецкае Лясніцтва, Збышын, Пільнікі, Стары Юзін і Шалаёўка)[6]. 22 сакавіка 2013 года на тэрыторыі сельсавета ўтвораны хутар Канёва Ляда[7].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (17 населеных пунктаў) — 1426 чалавек[8], з іх 74,6 % — беларусы, 23,3 % — рускія, 0,6 % — украінцы, 0,4 % — армяне[9].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 чэрвеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 20.
  3. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 ліпеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 20.
  4. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 чэрвеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 25 (1105).
  5. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.) . — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 175. — 248 с. — 10 000 экз.
  6. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
  7. Решение Кировского районного Совета депутатов от 22 марта 2013 г. № 26-8 Об образовании населенных пунктов(недаступная спасылка)
  8. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  9. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Бабруйскага 2-га раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Бабруйскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Кіраўскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be