Скрыпліцкі сельсавет
Скрыплі́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Скрыпліца.
Утвораны 4 чэрвеня 1965 года ў складзе Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці БССР з часткі Баравіцкага сельсавета ў складзе 11 населеных пунктаў: Буда, Віктараўка, Вязаўка, Забуднянскія Хутары, Камерава, Капусціна, Новае Заліцвінне, Самадумаўка, Скрыпліца, Старое Заліцвінне і Хвайніца)[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 10 населеных пунктаў[2]. 12 сакавіка 2004 года ў склад сельсавета з Добасненскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Барчыцы, Глыбокавічы і Кісцяні)[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1465 чалавек[4], з іх 56,4 % — рускія, 43,0 % — беларусы, 0,5 % — украінцы[5].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкама Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 чэрвеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 25 (1105).
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.) . — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 175. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Решение Могилевского областного Совета депутатов от 12 марта 2004 г. № 6-12 Об изменении границ Скриплицкого и Добоснянского сельсоветов Кировского района(недаступная спасылка)
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С. Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1965 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Кіраўскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.