wd wp Пошук:

Баранавіцкі сельсавет (Карэліцкі раён)

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Баранавіцкі сельсавет. Бара́навіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Баранавічы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Машэвіцкі сельсавет у складзе Валеўкаўскага раёна (з 25 лістапада 1940 года Карэліцкі раён) Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Машэвічы. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Навагрудскага раёна. 27 верасня 1963 года перайменаваны ў Зарэцкі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Зарэчча[1]. З 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Карэліцкага раёна. 30 верасня 1968 года перайменаваны ў Баранавіцкі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Баранавічы. 11 лютага 1972 года ў склад сельсавета з Карэліцкага пассавета перададзены вёскі Горныя Руткавічы і Новыя Руткавічы[2]. 6 жніўня 1979 года перайменаваны ў Малюшыцкі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Малюшыца.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 27 верасня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 34 (1034).
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Карэліцкага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Навагрудскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1979 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be