wd wp Пошук:

Барунскі сельсавет (Ашмянскі раён)

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Барунскі сельсавет.

Бару́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр сельсавета — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Баруны.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Каецяняцкі сельсавет у складзе Ашмянскага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Каецяняты. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Баруны, сельсавет перайменаваны ў Барунскі сельсавет[2]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 2 снежня 1961 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Гальшанскага сельсавета. 17 студзеня 1969 года Барунскі сельсавет утвораны зноў. 20 мая 1988 года ў склад сельсавета з Семярніцкага сельсавета перададзены 13 населеных пунктаў. 22 лістапада 2012 года скасаваны хутар Чараны[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1497 чалавек[4], з іх 94,5 % — беларусы, 3,8 % — палякі, 1,5 % — рускія[5].

Зноскі

  1. 1 2 3 Борунский сельсовет
  2. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  3. Об упразднении сельских населенных пунктов Ошмянского района(недаступная спасылка)
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Сельсаветы Ашмянскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1961 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1969 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be