Баршчыў
Баршчыў[1] (укр.: Борщів) — горад у Цярнопальскай вобласці Украіны, раённы цэнтр, чыгуначная станцыя.
Гісторыя
На месцы сучаснага горада існавала ўмацаванне часоў Кіеўскай Русі, якое з 1199 г. належала Галіцка-Валынскага княства. Пасля XIV ст. яно адышло да Вялікага княства Літоўскага, а пасля — Каралеўства Польскага.
У канцы XV ст. пачаліся турэцка-татарскія напады на Падолле. Легенда тлумачыць назву горада тым, што ягоныя жыхары нібыта падчас аднаго з такіх набегаў утапілі татарына ў казані з баршчом.
У пачатку XVІІ ст. тут збудавалі замак, пасля перабудаваны на палац, які да нашага часу не захаваўся. У 1629 г. Баршчыў атрымаў магдэбургскае права. Горад атрымаў свой герб — залаты сноп на фоне падоўжных каляровых палос. А таксама права на тры штогадовых кірмашы і адзін штотыднёвы у чацвер.
У 1772 г. горад адыйшоў да Аўстрыі. У 1809—1815 гг. ён знаходзіўся пад уладай Расіійскай імперыі, пасля чаго быў вернуты да Аўстрыі, быў цэнтрам павета.
У пачатку ліпеня 1919 г. у горад пераехаў ўрад Заходне-Украінскай Народнай Рэспублікі на чале з прэзідэнтам Яўгенам Петрушэвічам. 8 ліпеня 1919 г. у горад прыбыў галоўны атаман арміі Украінскай Народнай Рэспублікі Сымон Пятлюра з прадстаўнікамі штаба арміі УНР для перамоваў з прэзідэнтам ЗУНР Яўгенам Петрушэвічам. На сустрэчы, улічваючы бязвыхаднасць сітуацыі, было прынята рашэнне аб пераходзе Украінскай Галіцкай арміі і ўрада ЗУНР за раку Збруч.
У 1919—1939 гг. горад уваходзіў у склад міжваеннай Польшчы. У 1939 г. далучаны да УССР.
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
Катэгорыя·Населеныя пункты Здалбуніўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Кастопільскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Ковэльскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Магілёў-Падольскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Радамышльскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Раёны Цярнопальскай вобласці
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.