Басманны раён
Басманны раён — раён у Маскве ў паўночна-ўсходняй частцы Цэнтральнай адміністрацыйнай акругі, а таксама адпаведнае раёну ўнутрыгарадское муніцыпальнае ўтварэнне «Басманнае».
Мяжуе з Краснасельскім, Таганскім і Цвярскім раёнамі, а таксама з раёнамі Лагунцы, Сакольнікі і Ляфортава.
Паводле даных тэрытарыяльнага органа Федэральнай службы дзяржаўнай статыстыкі ў горадзе Маскве плошча тэрыторыі раёна складае 837 га.[1] Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2010 года — 100,5 тыс. чал.[2]
На тэрыторыі Басманнага раёна размешчаны 10 станцый метро, Курскі вакзал і больш за 30 праваслаўных цэркваў, якія ўваходзяць у склад Богаяўленскага благачыння Маскоўскай гарадской епархіі Рускай праваслаўнай царквы.
Межы
З захаду раён абмежаваны Лубянскім праездам; з паўночна-заходняга боку мяжа праходзіць па Мясніцкай вуліцы, плошчы Красныя Вароты, Новай Басманнай вуліцы, 1-й Басманнай вуліцы, Альхоўскай вуліцы, Трэцяму транспартнаму кальцу, Новай Перавядзенаўскай вуліцы; з поўначы мяжа па Казанскаму кірунку МЧ; з усходняга боку — па Гаспітальным Вале, Гаспітальнай вуліцы і рацэ Яўзе; з поўдня — па Курскаму кірунку МЧ, Сырамятніцкай вуліцы, вуліцы Варанцова Поле, Падкалакольнаму завулку, вуліцы Салянка.
Асноўныя вуліцы
- Бульварнае кольца (Чыстапрудны бульвар, Пакроўскі бульвар);
- Садовае кольца (Садова-Чарнагразская вуліца, вуліца Земляны Вал);
- участак Трэцяга транспартнага кальца.
Радыяльныя:
- вуліца Марасейка;
- вуліца Пакроўка;
- Старая Басманная вуліца;
- Спартакаўская вуліца;
- Бакунінская вуліца;
- 2-я Баўманская вуліца;
- вуліца Радыё.
Зноскі
- ↑ Показатели муниципальных образований. Басманное(нявызн.) (недаступная спасылка). Территориальный орган Федеральной службы государственной статистики по г. Москве. Архівавана з першакрыніцы 22 жніўня 2011. Праверана 16 кастрычніка 2010.
- ↑ Распределение численности населения г. Москвы по административным округам и муниципальным образованиям(нявызн.). Территориальный орган Федеральной службы государственной статистики по г. Москве. Архівавана з першакрыніцы 22 жніўня 2011. Праверана 16 кастрычніка 2010.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Басманны раён
- сайт МУ Басманнае
- Сайт Басманнага раёна Цэнтральнай адміністрацыйнай акругі г. Масквы
- Супольнасць Басманнага раёна ў Жывым Часопісе
Катэгорыя·Раёны Масквы
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.