Батунь (пасёлак)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Батунь.
Бату́нь[1] (трансліт.: Batuń, руск.: Батунь) — пасёлак у Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Заводскаслабодскага сельсавета. Размешчаны за 31 км на паўднёвы захад ад Магілёва, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Вендрыж на лініі Магілёў—Асіповічы. Рэльеф раўнінны. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз в. Завадская Слабада і далей па шашы Магілёў—Бабруйск. Пастаяннага насельніцтва няма (2007).
Гісторыя
Вядомы ў Расійскай імперыі з пачатку XX ст. як фальварак Батунь у Глухаўскай воласці Магілёўскага павета.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала яе разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У сакавіку 1924 года вёску вярнулі БССР, з 20 жніўня 1924 года ў Навасёлкаўскім 2, з 21 жніўня 1925 года ў Гуслішчанскім сельсаветах Магілёўскага раёна Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 20 лютага 1938 года ў Магілёўскай вобласці. У 1925 годзе арганізаваны саўгас «Батунь» (17 гаспадарак), які ўваходзіў у Віцебскі малочна-прамысловы трэст.
У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года да 27 чэрвеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. З 1954 года ў Дасовіцкім, з 1973 года ў Заводскаслабодскім сельсаветах. У 1990 годзе ў складзе саўгаса «Барок» (цэнтр — в. Завадская Слабада).
Планіроўка
Традыцыйныя драўляныя сялянскія сядзібы з гаспадарчымі пабудовамі былі пастаўлены ўздоўж кароткай вуліцы мерыдыянальнай арыентацыі.
Насельніцтва
- XX стагоддзе:
- 1990 — 6 гаспадарак, 8 жыхароў.
- XXI стагоддзе:
- 2007 — 0 жыхароў.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
Літаратура
- Батунь // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 6, кн. 2. Магілёўская вобласць / У. Д. Будзько і інш. — Мн.: БелЭн, 2009. — 591 с. ISBN 978-985-11-0440-2.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Магілёўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.