Бацэвіцкі сельсавет
Бацэ́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Бацэвічы.
Гісторыя
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Клічаўскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Клічаўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Магілёўскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Запольскага і Усохскага сельсаветаў, у склад Любоніцкага сельсавета Кіраўскага раёна перададзена вёска Ігнацоўка[1]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Кіраўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе адноўленага Клічаўскага раёна.
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1791 чалавек[2], з іх 94,6 % — беларусы, 4,2 % — рускія, 0,7 % — украінцы[3].
Склад
У склад сельсавета ўваходзяць 20 населеных пунктаў (2009 г., 2015 г.):
Назва | Статус | Плошча[4], га | 2007 | 2009 |
---|---|---|---|---|
Асавы | вёска | 38,28 | 26 | 22 |
Бацэвічы | аграгарадок | 227,28 | 788 | 730 |
Бярозаўка | вёска | 21,66 | 20 | 20 |
Ворліна | вёска | 44,08 | 93 | 74 |
Вялікая Старына | вёска | 11,42 | 13 | 9 |
Дуброва | вёска | 29,28 | 48 | 32 |
Заполле | аграгарадок | 136,9 | 559 | 527 |
Красны Бераг | вёска | 1,81 | 3 | ... |
Любічы | вёска | 25,47 | 24 | 18 |
Люціна | вёска | 27,24 | 37 | 22 |
Малая Вольса | вёска | 50,32 | 84 | 66 |
Міхалоўка | вёска | 5,69 | 9 | 7 |
Новы Спор | вёска | 13,81 | 9 | 6 |
Пабеда | вёска | 21,32 | 6 | 6 |
Пад’яблынька | вёска | 6,01 | 3 | 2 |
Стары Спор | вёска | 6,19 | 3 | 7 |
Усохі | вёска | 107,36 | 240 | 204 |
Чырвоная Ніва | вёска | 13,36 | 10 | 11 |
Юзафін | вёска | 24,86 | 28 | 23 |
Якімава Ляда | вёска | 2,73 | 7 | 5 |
Скасаваныя населеныя пункты на тэрыторыі сельсавета:
- Сотнае — хутар.
Вядомыя асобы
- Іван Вітальевіч Гушчын (1934—1938) — доктар юрыдычных навук (1988), прафесар, нарадзіўся ў вёсцы Стары Спор.
- Аркадзь Антонавіч Смоліч (1891—1938) — дзеяч беларускага нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння, вучоны ў галіне эканомікі, сельскай гаспадаркі, картаграфіі, геаграфіі, прафесар (1927), нарадзіўся ў вёсцы Бацэвічы.
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ http://pravo.by/upload/docs/op/D916m0077605_1468962000.pdf(недаступная+спасылка)
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — 480 с.: іл. ISBN 985-11-0061-7 (Т.2). С. 362—363.
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.6. Кн.2. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. –592 с.: іл. ISBN 978-985-11-0440-2.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — 494 с., [8] к.: іл. ISBN 5-85700-074-2. С. 335—336.
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Клічаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя сельсаветы Кіраўскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Клічаўскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.