wd wp Пошук:

Баяры (Слабадскі сельсавет)

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Баяры. Баяры — вёска ў Слабадскім сельсавеце Мядзельскага раёна Мінскай вобласці.

Гісторыя

У 1868 г. вёска Габскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, 28 двароў, 169 жыхароў. У 1904 г. вёска Жоснянскай воласці Вілейскага павета, 296 жыхароў, з 1901 г. працавала школа граматы. У 1908 г. у вёсцы 44 двары, 344 жыхары. У 1921 г. у складзе гміны Жосна Дунілавіцкага (з 1926 г. Пастаўскі) павета Віленскага ваяводства, 56 двароў, 295 жыхароў. З 12.10.1940 г. у Старагабскім сельсавеце Мядзельскага раёна Вілейскай, з 20.09.1944 г. Маладзечанскай, з 20.01.1960 г. Мінскай абласцей. У 1940 г. 64 двары, 400 жыхароў, арганізаваны калгас імя Сталіна (адноўлены ў 1949 г.). З 1952 ў сяле пачаў працаваць радыёвузел. З 09.04.1954 г. вёска ў складзе калгаса імя Кірава (цэнтр — вёска Старыя Габы).

У 2013 годзе Старагабскі сельсавет быў скасаваны, і Баяры ўвайшлі ў склад Слабадскога сельсавета[1].

Насельніцтва

  • 226 жыхароў (1960)
  • 43 двары, 66 жыхароў (1997)

Інфраструктура

Дзейнічаюць крама, бібліятэка, жывёлагадоўчая ферма.

Зноскі

  1. Рашэнне Мінскага абласнога Савета дэпутатаў № 234 ад 28 мая 2013 г. “Аб змяненні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзела Мінскай вобласці” Архівавана 11 снежня 2013. (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Мядзельскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be