Бездзеж
Бе́здзеж[1] (трансліт.: Biezdziež, руск.: Бездеж) — аграгарадок у Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Бездзежскага сельсавета. Знаходзіцца ў балоцістай мясцовасці непадалёку ад Спораўскага возера. Паштовы індэкс — 225848.
Геалогія
За 0,3 км на захад ад вёскі знаходзіцца Бездзежскае радовішча мелу. Паклад у выглядзе адорвеня звязаны з марэннымі адкладамі дняпроўскага зледзянення.
Гісторыя
Першы пісьмовы ўспамін пра Бездзеж датуецца 1409 годам. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) мястэчка ўвайшло ў склад Пінскага павета Берасцейскага ваяводства. 8 верасня 1771 года прыхільнікі Барскай канфедэрацыі пад камандай гетмана вялікага Міхала Казіміра Агінскага ў бітве пад Бездзежам[2] прымусілі невялікі расійскі атрад скласці зброю.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Бездзеж апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце, Слонімскай губерні (з 1797 года ў Літоўскай, з 1801 года ў Гродзенскай губерні).
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Бездзеж апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Драгічынскага павета Палескага ваяводства.
У 1939 годзе Бездзеж увайшоў у БССР. У 1940 годзе статус паселішча панізілі да вёскі, якая стала цэнтрам сельсавета Драгічынскага раёна.
17 студзеня 1999 года ў вёсцы быў адкрыты Бездежскі музей народнай творчасці «Бездзежскі фартушок»[3][4]. Пры доме культуры дзейнічае ансамбль народнай песні і музыкі «Сваякі».
Насельніцтва
- XIX стагоддзе: 1830 — 176 муж., з іх шляхты 6, духоўнага саслоўя 1, мяшчан-хрысціян і сялян 169[5]
Славутасці
- Калона ў гонар Канстытуцыі 3 мая (XVIII ст.)
- Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (XIX ст.) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000185шыфр 113Г000185
- Царква Прасвятой Тройцы (1784) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000186шыфр 112Г000186
- Царква ў гонар Раства Хрыстова (XXI ст)
- Геадэзічная дуга Струвэ: пункт «Бездзеж», за 1,8 км ад цэнтра вёскі — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 110Д000001шыфр 110Д000001
- Музей народнай творчасці «Бездзежскі фартушок»
Вядомыя асобы
- Іван Пятровіч Пратасевіч (1940—1990) — беларускі ўрач-анатом. Доктар медыцынскіх навук (1985), прафесар (1985).
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Бяздзі́ж
- ↑ Bezdzież // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna. — Warszawa, 1880. S. 163
- ↑ Вероника Черкасова. Единственный в мире музей фартуков находится в белорусской деревне Архівавана 29 верасня 2007. // «Салідарнасць», 29 кастрычніка 2004.
- ↑ Валентина Козлович. В. Казловіч. Турист, как и лен, любит поклон Архівавана 27 верасня 2007. // «Советская Белоруссия» № 232 (22142), 8 снежня 2004.
- ↑ Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 413.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
- Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
- Bezdzież // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna. — Warszawa, 1880. S. 163.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бездзеж
- Глобус Беларусі: Бездзеж, фотаздымкі, інфармацыя
- Музей народнай творчасці «Бездзежскі фартушок», старонка Драгічынскага райвыканкама Архівавана 22 ліпеня 2007.
- Бездзеж чакае ў госці!, Беларускае Радыё Рацыя, Зміцер Кісель(недаступная спасылка)
- Адзіны ў свеце музей фартухоў знаходзіцца ў беларускай вёсцы // Салідарнасць, 20.09.2006 Архівавана 29 верасня 2007.
- В. Казловіч. Турист, как и лен, любит поклон // Советская Белоруссия № 232 (22142), 8 снежня 2004 Архівавана 27 верасня 2007.
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Драгічынскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Драгічынскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.