Беняконскі сельсавет
Беняко́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Беняконі.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Воранаўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ромуцеўскага сельсавета[1]. 11 студзеня 1966 года ў склад сельсавета з Воранаўскага пассавета перададзены вёскі Забалаць і Рамізава[2]. 11 лютага 1972 года ў склад сельсавета з Воранаўскага пассавета перададзены 8 населеных пунктаў: Бялюнцы, Вараноўка, Дайнава, Малыя Навасады, Мілюнцы, Станішы, Тусуманцы і Цеслюкішкі[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2953 чалавекі[4], з іх 83,7 % — палякі, 12,0 % — беларусы, 3,3 % — рускія[5].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 студзеня 1966 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1966, № 9 (1129).
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Воранаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Воранаўскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.