Беразіно
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Беразіно (значэнні). Беразіно́[2] (трансліт.: Bierazino) — горад у Мінскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Бярэзінскага раёна, прыстань на р. Бярэзіна. За 101 км ад Мінска, на аўтадарозе Мінск—Магілёў. Насельніцтва 11 698 чал. (2017)[3].
Гісторыя
Упершыню згадваецца ў 1501 годзе як мястэчка. Пасля адміністрацыйнай рэформы 1560-х гадоў у Менскім павеце Вялікага княства Літоўскага, называлася Ніжнім Беразіном, належала Сапегам; з 1671 года ім валодалі Тышкевічы, Патоцкія. З 1668 года меў прывілей на штотыднёвы торг і штогадовы кірмаш. У Паўночную вайну (1700—1721) каля Беразіна 16—17 ліпеня 1708 года цераз раку Бярэзіна перапраўляўся са сваімі войскамі шведскі кароль Карл XII.
З 1793 года мястэчка Ігуменскага павета. У 1905 годзе адбыліся выступленні працоўных.
З 17 ліпеня 1924 — цэнтр раёна ў Барысаўскай акрузе, 9 чэрвеня 1927 — цэнтр раёна ў Мінскай акрузе (да 23 ліпеня 1928), са студзеня 1938 — цэнтр раёна ў Магілёўскай вобласці. З 27 верасня 1938 года — гарадскі пасёлак, з 20 верасня 1944 — цэнтр раёна ў Мінскай вобласці.
З 25 снежня 1962 — раён скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў Чэрвеньскі раён, 6 студзеня 1965 — раён адноўлены. З 7 сакавіка 1968 Беразіно — горад раённага падпарадкавання.
Гістарычная галерэя
- Касцёл, пачатак XX ст.
- Сядзіба Патоцкіх
- Грэка-каталіцкая царква
- Касцельная плошча
Насельніцтва
- 2006 год — 12,9 тыс. чал.;
- 2007 год — 12,8 тыс. чал.;
- 2012 год — 12,0 тыс. чал.;
- 2016 год — 11832 чал.[4];
- 2017 год — 11698 чал.[3]
Эканоміка
Прадпрыемствы харчовай, паліўнай, лёгкай прамысловасці. Гасцініца «Беразіно».
Славутасці
- Бярэзінскі сядзібны дом (19 ст.)
- Спаса-Праабражэнская царква (1950-я)
- Мікалаеўская царква
- Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1644—1914)
- Касцёл Маці Божай Міласэрнасці (пач. XXI ст.)
Вядомыя асобы
Асноўны артыкул: Вядомыя асобы Беразіна
- Марыя Веньямінаўна Бярковіч (1910—1993) — мастак кіно і графік
- Аляксандр Парвус, дзеяч сацыял-дэмакратычнага руху, публіцыст
- Хана Ровіна, савецкая актрыса
- Яўген Сідаровіч, беларускі навуковец у галіне фізіялогіі, экалогіі
- Рыгор Старобінец, беларускі хімік
- Станіслаў Шостак, беларускі і польскі ваенны дзеяч
- Ізраіль Барысавіч Элентух (1913—?) — беларускі гісторык мастацтва і мастацтвазнавец, мастацкі крытык, педагог.
- Дзмітрый Леанідавіч Мірончык (1976) — беларускі дыпламат.
- Іван Раманавіч Пастарнацкі (1848—1887) — доктар, прафесар Варшаўскага ўніверсітэта.
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- 1 2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
Літаратура
- Березино // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9;
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Беразіно
- Геаграфічныя звесткі па тэме Беразіно на OpenStreetMap
-
Berezyna 1.) ihumeńska lub niżna, powiat ihumeński // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. — Tom I (Aa — Dereneczna), 1880. — S. 144 (польск.)
- Надвор’е ў горадзе Беразіно
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі без сельсавета Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Бярэзінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Докшыцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Краснінскага раёна (Смаленская вобласць) Катэгорыя·Населеныя пункты Руднянскага раёна (Смаленская вобласць) Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.