wd wp Пошук:

Бярэзінскі раён

Бярэ́зінскі раё́н — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — горад Беразіно.

Геаграфія

Бярэзінскі раён знаходзіцца на ўсходзе Мінскай вобласці. Мяжуе з Чэрвеньскім, Барысаўскім, Крупскім раёнамі Мінскай вобласці, Бялыніцкім, Клічаўскім і Асіповіцкім раёнамі Магілёўскай вобласці.

Асноўныя рэкі — Бярэзіна, Уса, Клява, Уша. Іншыя рэкі: Беліца, Жалінка, Кострычка.

Гісторыя

Раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Барысаўскай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Беразіно. 20 жніўня 1924 года падзелены на 15 сельсаветаў: Арэшкавіцкі, Багушэвіцкі, Белічанскі, Брадзецкі, Бярэзінскі, Валоўніцкі, Высакагорскі, Дзмітравіцкі, Дулебскі, Капланецкі, Мачаскі, Машчаніцкі, Неганіцкі, Пагосцкі, Перавозскі. 21 жніўня 1925 года Валоўніцкі сельсавет перайменаваны ў Каменнаборскі. З 9 чэрвеня 1927 года раён у складзе Менскай акругі. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года раён у прамым падпарадкаванні БССР. 25 ліпеня 1931 года да раёна далучаны Сялібскі і Якшыцкі сельсаветы скасаванага Свіслацкага раёна. З 20 лютага 1938 года раён у складзе Магілёўскай вобласці. 27 верасня 1938 года Беразіно аднесена да катэгорыі гарадскіх пасёлкаў. З 20 верасня 1944 года раён у складзе Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Арэшкавіцкі, Дулебскі, Перавозскі сельсаветы, Белічанскі сельсавет перайменаваны ў Ляжынскі, Машчаніцкі — ва Ушанскі, Неганіцкі — у Паплаўскі. 25 снежня 1962 года раён скасаваны, гарадскі пасёлак Беразіно, Багушэвіцкі, Брадзецкі, Бярэзінскі, Высакагорскі, Дзмітравіцкі, Каменнаборскі, Капланецкі, Ляжынскі, Мачаскі, Пагосцкі, Паплаўскі, Сялібскі, Ушанскі, Якшыцкі сельсаветы перададзены Чэрвеньскаму раёну.

6 студзеня 1965 года Бярэзінскі раён утвораны зноў у тым жа складзе, што перад скасаваннем. 7 сакавіка 1968 года Беразіно атрымала статус горада раённага падпарадкавання. 20 кастрычніка 1995 года горад Беразіно і Бярэзінскі раён аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку. 21 снежня 2007 года скасаваны Брадзецкі, Высакагорскі, Каменнаборскі, Ляжынскі і Якшыцкі сельсаветы[5], 28 мая 2013 года — Мачаскі, Сялібскі і Ушанскі сельсаветы[6].

Насельніцтва

Насельніцтва налічвае каля 28 тыс. чалавек, у тым ліку ў гарадскіх умовах (у Беразіно) пражываюць каля 12 тыс. чалавек. Статыстыка мінулых гадоў:

1992 — 35,6 тыс. 2008 — 27,7 тыс. Усяго налічваецца 218 населеных пунктаў, з іх 26 знаходзяцца ў зоне, якая падлягае перыядычнаму радыяцыйнаму кантролю; тры населеныя пункты — вёскі Прудок, Бер’е і Карбаўское — знаходзяцца ў зоне з правам на адсяленне.

Транспарт

Праз раён праходзяць магістральная аўтамабільная дарога Мінск — Магілёў і трасы на Барысаў, Клічаў і Бабруйск. Чыгуначныя шляхі зносін адсутнічаюць.

Славутасці

Асноўны артыкул: Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Бярэзінскага раёна

  • Свята-Раства-Багародзіцкая царква (1796) ў в. Масляны
  • касцёл (XIX ст.) у в. Багушэвічы
  • сядзіба (XIX ст.) ў в. Муравана
  • сядзіба Патоцкіх (XIX ст.) у г. Беразіно
  • хвоя дыяметрам 2,5 м, знаходзіцца за 2 км ад упадзення р. Уша ў р. Бярэзіну (правы бераг).

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. http://www.berezino.minsk-region.gov.by/ru/rukovodstvo/rajispolkom.html
  2. 1 2 3 Вынікі перапісу 2009 года
  3. «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
  4. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  5. Решение Минского областного Совета депутатов от 21 декабря 2007 г. № 81 Об упразднении Бродецкого, Высокогорского, Каменноборского, Ляжинского, Якшицкого сельсоветов и изменении границ Богушевичского, Капланецкого, Погостского, Поплавского, Селибского, Ушанского сельсоветов Березинского района
  6. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Беларусы — Варанец. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3), ISBN 985-11-0035-8.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Бярэзінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя сельсаветы Бярэзінскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Чэрвеньскага раёна Катэгорыя·Раёны Мінскай вобласці Катэгорыя·Раёны, скасаваныя ў 1962 годзе Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1965 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Бярэзінскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be