Берат
Берат (алб.: Berati) — горад на поўдні Албаніі. Адміністрацыйны цэнтр вобласці Берат і акругі Берат. Насельніцтва — 60 тыс. жыхароў (2011). Размешчаны на рацэ Асумі ля падножжа горнага хрыбта Томары, у 70 км на поўдзень ад Тыраны.
У 2008 годзе гістарычны цэнтр горада быў уключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА як узор добра захаванай гарадской забудовы часоў Асманскай імперыі.
Гісторыя
Гарадское паселішча на тэрыторыі сучаснага Берата існуе з IV стагоддзя да н.э. З пачатку III стагоддзя да н.э. вядомы як Антыпатрэя (грэч.: Αντιπατρια). Назва была дадзена македонскім царом Касандрам у гонар свайго бацькі Антыпатра. Ва II стагоддзі да н.э. горад быў заваяваны рымлянамі.
У візантыйскі перыяд горад вядомы як Пульхерыяпаліс (грэч.: Πουλχεριοπολις).
У IX стагоддзі балгарскі цар Сімяон I захапіў горад і прысвоіў яму імя Беліград (літар. Белы град[1]), ад якой паходзіць і сучасная назва горада. Горад знаходзіўся ў складзе Балгарскага царства да XI стагоддзя, пазней уваходзіў у Эпірскі дэспатат. У XIII стагоддзі горад ізноў у складзе Візантыйскай імперыі. У 1345 годзе горад увайшоў у склад Сербскага каралеўства пры Стэфане Душане.
У XV стагоддзі Берат быў сталіцай княствы Музакі, у 1432—1444 гг. — сталіцай княствы Арыяніці.
Горад быў заваяваны асманамі ў 1431 г. У 1450 годзе горад быў уключаны ў склад Асманскай імперыі і знаходзіўся ў яе складзе да 1912 года.
Рэлігія
Пра час заснавання Беліградскай мітраполіі дакладных сведчанняў не захавалася. Згадваюцца 20 імёнаў архірэяў Беліградскай мітраполіі ў юрысдыкцыі Охрыдскай архіепархіі, з якіх найбольш вядомымі з’яўляюцца Ігнацій (1691—1693; пасля архібіскуп Охрыдскі) і Іаасаф I (1752—1760 і 1765—1801). Пры Іаасафе Беліградская мітраполія з прычыны скасавання Охрыдскай архіепархіі перайшла ў юрысдыкцыю Канстанцінопальскага Патрыярхата. Берат быў месцам мучаніцкай смерці ў 1779 годзе грэчаскага прапаведніка-асветніка Казьмы Эталійскага (грэч.: Κωσμας о Αιτωλος).
Памятныя мясціны
- Музей этнаграфіі
- Музей іканапісу Ануфрыя
- Галерэя «Эдвард Лір»
- Крэпасць Берат (XIII стагоддзе)
- Царква Святой Марыі Улахернскай (XIII стагоддзе, фрэскі — 1578 год, Мікалай з Неакастра)
- Царква Святога Міхаіла (XVI стагоддзе)
- Царква Святой Тройцы (XIV стагоддзе)
- Царква евангелістаў (XVI стагоддзе)
- Сабор Святой Маці Божай (1787, разьбяны драўляны іканастас XIX стагоддзя)
- Малельня секты хельветаў (1782)
- Свінцовая мячэць (1555 г.)
- Каралеўская мячэць (1512 г.)
- Мост Горыца (1780 г.)
Гарады-пабрацімы
- Карміэль, Ізраіль
- Крушава[d], Паўночная Македонія[2]
- Ловеч, Балгарыя (8 ліпеня 2008)[2][3][4]
- Плаешці, Румынія
- Ферма, Італія[2]
Зноскі
- ↑ Берат // Военная энциклопедия / под ред. В. Ф. Новицкого[ru] [и др.]. — СПб. ; [М.] : Тип. т-ва И. В. Сытина[ru], 1911—1915.
- 1 2 3 http://bashkiaberat.gov.al/?p=2366
- ↑ http://www.lovechpress.info/index.php?option=com_content&task=view&id=9513&Itemid=47
- ↑ https://www.lovech.bg/bg/pobratimeni-gradove/berat-albaniya
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Берат
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.