wd wp Пошук:

Благавешчанск

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Благавешчанск. Благавешчанск (руск.: Благовещенск) — горад (з 1858) ў Расіі, адміністрацыйны цэнтр Амурскай вобласці. Насельніцтва 217,7 тыс. чал. (2005). Заснаваны ў 1856 годзе.

Горад размешчаны на паўднёвым захадзе Зейска-Бурэінскай раўніны, на левым беразе Амура, пры ўпадзенні ў яго ракі Зеі, за 7985 км на ўсход ад Масквы. На процілеглым беразе Амура — кітайскі горад Хэйхэ.

Гісторыя

Упершыню рускія з’явіліся на месцы зліцця двух рэк Амура і Зеі летам 1644 года, калі там спыніўся першапраходзец Васіль Паяркоў са сваім войскам[2]. У 1653 годзе земляпраходзец Ерафей Хабараў вырашыў пабудаваць на гэтым месцы астрог[3], але пасля падпісання ў 1689 годзе Нерчынскай дамовы рускія былі вымушаныя пакінуць левы бераг Амура.

Годам стварэння Благавешчанска лічыцца 1856 год, калі быў закладзены Усць-Зейскі вайсковы пост. Да 1856 года наспела неабходнасць канчаткова вызначыцца з прыналежнасцю левага берага Амура Расійскай імперыі. Для гэтага трэба было прыняць меры па замацаванню ў гэтай мясцовасці рускага насельніцтва. 2 чэрвеня 1856 года на левы бераг Амура непадалёк ад вусця Зеі прыбыў вайсковы атрад колькасцю каля 500 салдат, якія заняліся расчысткай тэрыторыі, падрыхтоўкай яе для размяшчэння будучых перасяленцаў.

Насельніцтва

  • 1982 год — 183 000 чал.[4]
  • 2005 год — 217 700 чал.
  • 2010 год — 219 861 чал[1].

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. 1 2 Население Благовещенска по итогам переписи 2010 Архівавана 9 лістапада 2011.
  2. Поярков Василий Данилович
  3. История Благовещенска
  4. Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 64. — 538 с. — 100 000 экз.

Літаратура

  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 64. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Раёны Башкартастана
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be