Бобрыкаўскі сельсавет
Бо́брыкаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Петрыкаўскага раёна (у 1935—1962 гадах Капаткевіцкага раёна) Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Бобрык.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Петрыкаўскага раёна Мазырскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Петрыкаўскім раёне БССР. 12 лютага 1935 года перададзены ў склад адноўленага Капаткевіцкага раёна. З 21 чэрвеня 1935 года ў Капаткевіцкім раёне Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. Пасля скасавання Капаткевіцкага раёна вернуты ў склад Петрыкаўскага раёна. Скасаваны 26 верасня 1974 года, тэрыторыя сельсавета далучана да Навасёлкаўскага (вёскі Заброддзе, Клясаў і Млынок) і Камаровіцкага (вёскі Белы Пераезд, Бобрык, Забінне, Замосце) сельсаветаў[1].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 7 населеных пунктаў.
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 верасня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 34 (1444).
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Капаткевіцкага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Петрыкаўскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1974 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.