Петрыкаўскі раён
Петрыкаўскі раён — раён у складзе Гомельскай вобласці. Мяжуе з Жыткавіцкім, Любанскім, Лельчыцкім, Акцябрскім, Калінкавіцкім, Мазырскім раёнамі.
Геаграфія
Плошча раёна складае 2,8 тыс. км²[5]. Працякае рака Прыпяць з прытокамі Бобрык, Пціч, Трэмля, Убарць. Ёсць возера Дзікае плошчай 69 га. Іншыя азёры: возера Старуха, возера Старык, возера Чарноцкае, возера Веліжжэ. На тэрыторыі раёна выяўлена 99 радовішчаў торфу з агульнымі запасамі 61,5 млн т., Петрыкаўскае радовішча калійных і каменнай соляў, Брынёўскае радовішча бурага вугалю, тры радовішчы пяскоў з агульнымі запасамі 6,28 млн м³, дзевяць радовішчаў глін і суглінкаў з агульнымі запасамі 31,6 млн м³, адна крыніца мінеральнай вады. Паверхня тэрыторыі раёна плоская, забалочаная, уздоўж рэк ёсць пясчаныя дзюны і грады. 95 % тэрыторыі раёна знаходзіцца на вышыні 120—140 м над узроўнем мора, 4 % — звыш 140 м. Вышэйшы пункт раёна знаходзіцца на ўсходзе, каля вёскі Чалюшчавічы. Найменшы абсалютны пункт 113 м на паўднёвым усходзе раёна — гэта зрэз ракі Прыпяць у месцы яе зліцця з ракой Пціч.
Гісторыя
Утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка (з 3 ліпеня 1925 года — горад) Петрыкаў. 20 жніўня 1924 года падзелены на 16 сельсаветаў: Бабуніцкі, Бобрыкаўскі, Брынёўскі, Глінніцкі, Грабаўскі, Каленіцкі, Камаровіцкі, Капцэвіцкі, Конкавіцкі, Курыціцкі, Ляскавіцкі, Макарыцкі, Малагарадзяціцкі, Петрыкаўскі, Смятаніцкі, Снядзінскі. 21 жніўня 1925 года Малагарадзяціцкі сельсавет перададзены ў склад Любанскага раёна, утвораны Белкаўскі, скасаваны Каленіцкі сельсавет. 24 верасня 1926 года скасаваны Петрыкаўскі сельсавет. 4 жніўня 1927 года да раёна далучаны Асавецкі, Казіміраўскі і Скрыгалаўскі сельсаветы скасаванага Слабадскога раёна. 27 верасня 1930 года Казіміраўскі сельсавет перададзены ў склад Мазырскага раёна. 26 кастрычніка 1930 года пасля скасавання акруговага падзелу раён у складзе БССР. 8 ліпеня 1931 года да раёна далучаны Капаткевіцкі, Кашэвіцкі, Колкаўскі, Лучыцкі, Навасёлкаўскі, Новагалоўчыцкі, Пціцкі, Чалюшчавіцкі сельсаветы скасаванага Капаткевіцкага раёна. 12 лютага 1935 года ў склад адноўленага Капаткевіцкага раёна перададзены Бобрыкаўскі, Камаровіцкі, Капаткевіцкі, Кашэвіцкі, Колкаўскі, Лучыцкі, Навасёлкаўскі, Новагалоўчыцкі, Пціцкі, Чалюшчавіцкі сельсаветы. З 21 чэрвеня 1935 года раён Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці. 3 ліпеня 1939 года Скрыгалаўскі сельсавет перададзены ў склад Мазырскага раёна. З 8 студзеня 1954 года раён у складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Глінніцкі і Курыціцкі сельсаветы, 2 ліпеня 1959 года — Белкаўскі сельсавет. 25 снежня 1962 года падчас узбуйнення раёнаў да раёна далучаны гарадскі пасёлак Капаткевічы, Беседкаўскі, Бобрыкаўскі, Камаровіцкі, Капаткевіцкі, Колкаўскі, Лучыцкі, Навасёлкаўскі, Новагалоўчыцкі, Пціцкі, Чалюшчавіцкі сельсаветы скасаванага Капаткевіцкага раёна, Асавецкі сельсавет за выключэннем населеных пунктаў Вялаўск, Шастовічы і Шастовіцкі перададзены ў склад Мазырскага раёна[6]. 29 студзеня 1964 года Макарыцкі сельсавет перайменаваны ў Петрыкаўскі. 8 красавіка 1965 года скасаваны Новагалоўчыцкі сельсавет. 18 студзеня 1967 года Беседкаўскі сельсавет перайменаваны ў Мышанскі. 11 лютага 1974 года скасаваны Капаткевіцкі сельсавет, 17 лістапада 1974 года — Бобрыкаўскі сельсавет. 2 красавіка 1975 года Ляскавіцкі сельсавет перайменаваны ў Галубіцкі, 24 мая 1978 года Брынёўскі сельсавет — у Ляскавіцкі, у 1986 годзе Смятаніцкі сельсавет — у Муляравіцкі. 26 верасня 2006 года Снядзінскі сельсавет скасаваны[7].
Насельніцтва
У 1995 годзе насельніцтва раёна налічвала 46,9 тыс. чалавек[5].
На тэрыторыі раёна размешчана 125 населеных пунктаў. Адміністрацыйна, акрамя горада, яна падзелена на 16 сельскіх саветаў: Бабуніцкі, Галубіцкі, Грабаўскі, Камаровіцкі, Капаткевіцкі, Капцэвіцкі, Колкаўскі, Конкавіцкі, Лучыцкі, Ляскавіцкі, Муляраўскі, Мышанскі, Навасёлкаўскі, Петрыкаўскі, Пціцкі, Чалюшчавіцкі.
Нацыянальны склад: беларусы — 92,8 %, рускія −4,3 %, украінцы −1,6 %, палякі — 0,3 %, цыганы — 0,2 %, яўрэі — 0,01 %.
Гаспадарка
У 2021 годзе ўведзены ў эксплуатацыю Петрыкаўскі горна-абагачальны комплекс ААТ «Беларуськалій».
Культура
Вядомыя асобы
- Іван Паўлавіч Азёмша (1851, Лучыцы — 1916) — казачнік.
- Ганна Іванаўна Буднік (нар. 1922, Курыцічы) — Герой Сацыялістычнай Працы.
- Валянціна Паўлаўна Булава (1941, Капцэвічы — 2005) — намесніца старшыні Вярхоўнага Савета БССР.
- Алесь Дудар (1904, Навасёлкі — 1937) — беларускі паэт, ахвяра камуністычных рэпрэсій.
- Іван Елісеевіч Самбук (1919, Рог — 1979) — Герой Савецкага Саюза (1943).
- Зіновій Пінхусавіч Шульман (1924, Пціч — 2007) — вучоны, доктар тэхнічных навук, Заслужаны дзеяч навукі Беларусі.
- Ігар Уладзіміравіч Волкаў (нар. 1970) — беларускі палітык.
- Іван Аляксеевіч Корж (нар. 1961) — беларускі военачальнік, палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.
- Анатоль Іосіфавіч Ляўковіч (нар. 1953) — беларускі палітычны дзеяч.
- Міхаіл Марыніч (1940—2014) — дзяржаўны і палітычны дзяяч, палітвязень.
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ http://petrikov.gomel-region.by/ru/committee/
- 1 2 3 Вынікі перапісу 2009 года
- ↑ «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» Архівавана 4 сакавіка 2016. (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
- 1 2 Беларусь, 1995
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 25 декабря 1962 г. Об укрупнении сельских районов Белорусской ССР Архівавана 11 верасня 2019.
- ↑ Решение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области Архівавана 12 ліпеня 2021.
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 12: Палікрат — Праметэй. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12), ISBN 985-11-0035-8.
- Петрыкаўскі раён // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 580—581. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Петрыкаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Петрыкаўскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Капаткевіцкага раёна Катэгорыя·Раёны Гомельскай вобласці Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1975 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1975 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1978 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Петрыкаўскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.