wd wp Пошук:

Бора

У слова «Бора» ёсць і іншыя значэнні: гл. Бора (значэнні). Бо́ра (англ.: borough [ˈbʌrə][1]брыт., [ˈbɜroʊ, ˈbʌroʊ][2]амер.) — назва адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак у некаторых, галоўным чынам англамоўных, краінах. Першапачаткова тэрмін пазначаў горад, які акружаны сценамі і мае самакіраванне, але з цягам часу стаў абазначаць шырокі спектр паняццяў[3]. У большасці выпадкаў перакладаецца на беларускую мову блізкімі па сэнсе тэрмінамі, але часам перадаецца праз транслітарацыю.

Існуюць у Канадзе, Вялікабрытаніі, ЗША, Аўстраліі, Ірландыі: у кожнай краіне тэрмін абазначае розныя віды тэрытарыяльных адзінак.

Паходжанне

Слова borough паходзіць ад агульнага індаеўрапейскага кораня, які першапачаткова азначаў «высокае, сухое, небагністае месца». У славянскіх мовах ад гэтага кораня адбылося слова «бераг», а ў германскіх і раманскіх мовах гэты корань паступова стаў абазначаць высокае месца (канкрэтней узгорак ці гару), а пасля значэнне перайшло на крэпасць на высокім месцы ці ўзгорку, пасля проста крэпасць (ням.: Burg — «крэпасць»)[4] (параўнаеце англ.: borough, bury, скотс: burgh, ням.: Burg, фр.: bourg, ісп.: burgo, шведск.: borg, італ.: borgo, нідэрл.: burcht). Агульнае ўжыванне гэтых слоў як суфіксаў для абазначэння геаграфічных назваў, напрыклад:

Выкарыстанне

Вялікабрытанія

Асноўны артыкул: Метрапольныя раёны Англіі Асноўны артыкул: Раёны Лондана У Вялікабрытаніі 6 метрапольных графстваў і Вялікі Лондан адміністрацыйна падзелены на 68 самакіравальных раёнаў. З іх 32 — раёны Лондана, а 36 — у іншых метрапольных графствах: 10 у Вялікім Манчэстэры, 5 у Уэст-Ёркшыры, 5 у Мерсісайдзе, 5 у Тайн-энд-Уіры, 7 у Уэст-Мідлендсе, 4 у Саўт-Ёркшыры. Акрамя таго, некаторыя негарадскія раёны таксама могуць мець ганаровы статус Бора.

Аўстралія

Бора Куінскліф[en] — адзіны раён мясцовага самакіравання Аўстраліі, які мае статус бора ў наш час.

Ірландыя

У Ірландыі паводле закона “аб рэформе мясцовых органаў дзяржаўнага кіравання» 2014 года (англ.: Local Government Reform Act 2014) чатыры з новаўтвораныя муніцыпальныя раёны (англ.: municipal district): Клонмел, Дроэда, Слайга і Уэксфард — называюцца англ.: borough district. Гэта назва дае права старшыне раённага савета называцца мэрам.

Канада

У канадскай правінцыі Квебек англійскі тэрмін Borough выкарыстоўваецца, як пераклад французскага тэрміна арандзісман, які абазначае гарадскі раён у буйных гарадах.

ЗША

Асноўныя артыкулы: Бора (Нью-Ёрк), Бора (Пенсільванія) і Бора (Аляска) У ЗША бора — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка другога ўзроўню ў штаце Аляска ў ЗША, эквівалентная прыходу ў Луізіяне і акрузе ў іншых штатах.

Таксама — тып муніцыпалітэта ў штатах Аляска, Канектыкут, Нью-Джэрсі, Пенсільванія і Мінесота ў ЗША.

Акрамя таго, горад Нью-Ёрк адміністрацыйна складаецца з пяці самакіравальных раёнаў.

Паводле Кодэкса Вірджыніі (англ.: Code of Virginia), калі мноства мясцовых органаў дзяржаўнага кіравання аб’ядноўваюцца ў форму горада, горад можа быць падзелены на тэрытарыяльныя адзінкі, якія не з’яўляюцца мясцовымі органамі дзяржаўнага кіравання — бора. Напрыклад, горад Чэсапік падзелены на шэсць бора, адзін з якіх адпавядае былому гораду Паўднёвы Норфалк, а пяць іншых — пяці магістэрыяльным раёнам (англ.: magisterial district), часткам былой адміністрацыйнай акругі Норфалк. Другі прыклад: горад Сафалк падзелены на сем бора, адзін з якіх адпавядае былому гораду Сафалку, а шэсць — магістэрыяльным раёнам былой акругі Нансемонд.

Зноскі

  1. borough. CollinsDictionary.com. Collins English Dictionary — Complete & Unabridged 11th Edition. Retrieved September 30, 2012.
  2. Dictionary.com Unabridged. Based on the Random House Dictionary, © Random House, Inc. 2011.
  3. Douglas Harper. Online Etymology Dictionary(англ.) . Праверана 7 лютага 2017.
  4. Реформатский А. А. «Введение в языковедение» // Аспект Пресс, М. 1997, ISBN 5-7567-0202-4
  5. (недаступная спасылка)
  6. «Saltsburg» in the American Heritage Dictionary Архівавана 27 верасня 2014 года.
  7. «Salzburg» in the Oxford English Dictionary(недаступная спасылка)
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Бораўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Гастыньскага павета Катэгорыя·Населеныя пункты Камінь-Кашырскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Ківэрцаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Лепельскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Рослаўльскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Сафонаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Раёны Харкаўскай вобласці Катэгорыя·Раёны і акругі гарадоў
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be