Босанска-Грахава
Босанска-Грахава (басн.: і харв.: Bosansko Grahovo, сербск.: Босанско Грахово) — горад у заходняй частцы Босніі і Герцагавіны, які з навакольнымі паселішчамі ўтварае абшчыну Босанска-Грахава (басн.: , харв.: і сербск.: Općina Bosansko Grahovo, Општина Босанско Грахово ) ў складзе Кантона 10 Федэрацыі Босніі і Герцагавіны на мяжы з Харватыяй. Суседнія абшчыны Кантона — Дрвар, Ліўна, Гламач — і іх адміністрацыйныя цэнтры знаходзяцца на нязначнай адлегласці ад Босанска-Грахава. У выніку перадачы паўночна-заходняй часткі былой вялікай абшчыны Дрвар вакол сяла Марцін-Броду ў падпарадкаванне Града Біхач Унска-Санскага кантона, абшчына Босанска-Грахава мяжуе з апошнім. Да Кніну, былой сталіцы Рэспублікі Сербскай Краіны, адлегласць ад Босанска-Грахава па аўтадарозе ледзьве за 30 кіламетраў.
Геаграфія
Абшчына Босанска-Грахава размешчана ў горнай мясцовасці ў дыяпазоне вышыняў ад 700 да 1862 метраў над узроўнем мора. Гэтая тэрыторыя мае тыповы дзінарскі рэльеф, з характэрнымі высакагор’ямі, сярод якіх найбольш значнае тут Шатор з вяршыняй 1862 метраў, што чаргуюцца з карставымі палямі, з якіх на абшчыну прыпадае Грахаўскае поле, атрымаўшае назву па размешчанаму ў ім горадзе, а таксама часткі Пашыча поля, ды Ліваньскага поля.
Босанска-Грахава знаходзіцца на водападзеле Чорнага і Адрыятычнага мора. Рэкі Струга, Унац, Гудая дачынены чарнаморскага басейну, тады як Карана ды рэкі Ліваньскага поля тычацца адрыятычнага. На Шаторы, на вышыні 1488 метраў размешчана Шаторскае возера 337x127 метра, якое з’яўляецца ледавіковым возерам, глыбінёй да 8 метраў з празрыстасцю 4 метра. Таксама ў краі маюцца яшчэ два прыродныя азёры, ды два штучных.
Босанска-Грахава знаходзіцца ў пераходнай зоне паміж кантынентальным і міжземнаморскім кліматам, тыповыя праявы якіх тут чаргуюцца. Але, гледзячы з колькасці ападкаў, ды суадносна высокага ўвільготненя, вялікі ўплыў маюць атмасферныя патокі з Адрыятыкі.
У карставым масіве Стражбеніца знаходзіцца адна з вялікіх сістэмаў пячор у Босніі і Герцагавіны — пячора Ледзяніца, з выяўленай даследваннямі даўжынёй 697 метраў і плошчай 8477 м². Маецца шэраг другіх цікавых пячораў.
Гісторыя
Насельніцтва
Паводле перапісу насельніцтва 2013 года колькасць насельніцтва ў населеным пункце Босанска-Грахава склала 876 чалавек, што ў параўнанні з даваенай колькасцю жыхароў у 2 096 чалавек з’яўляецца вельмі значным скарачэннем, як і ва ўсёй абшчыне — дзе склала на 2013 год 2 028 чалавек[1], што нават трохі меней, чымсці толькі ў адміністрацыйным цэнтры да вайны. Гэта звязана з занадта павольным і частковым вяртаннем, пачынаючы з 1996 году, гістарычна пераважаючага сербскага насельніцтва ў абшчыну, пасля зыходу ў верасні 1995 года, падчас ратавання ад нападу харвацкіх акупантаў.
Склад насельніцтва ў межах тэрыторыі абшчыны Босанска-Грахава:
2013
1991
- Сербы — 7 888 (94,91%)
- Харваты — 226 (2,719%)
- Мусульмане — 12 (0,144%)
- Югаславы — 135 (1,624%)
- Іншыя — 50 (0,602%)
1981
- Сербы — 7 739 (85,68%)
- Харваты — 264 (2,923%)
- Мусульмане — 5 (0,055%)
- Югаславы — 978 (10,83%)
- Іншыя — 25 (0,277%)
Гаспадарка
Зноскі
- 1 2 Попис становништва, домаћинстава и станова у Босни и Херцеговини 2013 на територији Републике Српске — Прелиминарни резултати, Републички завод за статистику, Бања Лука, 2013. Архівавана 24 студзеня 2014.
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.