Бродніцкі сельсавет (Іванаўскі раён)
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Бродніцкі сельсавет.
Бро́дніцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр сельсавета — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Бродніца.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Жабчыцкага раёна Пінскай вобласці. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Яечкавіцкага сельсавета[1]. З 14 кастрычніка 1957 года ў складзе Іванаўскага раёна. З 25 снежня 1962 года ў складзе Пінскага раёна. З 6 студзеня 1965 года ў Іванаўскім раёне. 26 чэрвеня 2013 года ў склад Махроўскага сельсавета перададзена вёска Завышша[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3175 чалавек[3]. Нацыянальны склад: 89,4 % — беларусы, 6,8 % — украінцы, 1,8 % — рускія[4].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Решение Брестского областного Совета депутатов от 26 июня 2013 г. № 287 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Ивановского района Брестской области Архівавана 11 красавіка 2021.
- ↑ Насельніцтва ўсіх населеных пунктаў паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў паводле перапісу 2009 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.).
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Жабчыцкага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Пінскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Іванаўскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.