wd wp Пошук:

Іванаўскі раён

Іванаўскі раён — раён у складзе Брэсцкай вобласці. Іванаўшчына мяжуе з Драгічынскім, Бярозаўскім, Івацэвіцкім і Пінскім раёнамі Брэсцкай вобласці, а таксама Валынскай вобласцю Украiны.

Іванаўскі раён адміністрацыйна падзелены на 15 сельскіх саветаў.

Геаграфiя

Плошча — 1547 км² (6 % ад усёй тэрыторыi вобласцi). Працягласць раёна з захаду на ўсход складае 26 км, з поўначы на поўдзень — 60 км. 29 % тэрыторыi займаюць лясы (хваёвыя і бярозавыя). Працякаюць рэкi Ясельда, Няслуха, Самароўка, Піна, Піліпаўка i iнш. Па тэрыторыi раёна праходзiць Дняпроўска-Бугскі канал. Ёсць 11 азёр — Акунiна, Завышанскае, Белае, Пясчанае, Мотальскае i iнш. На тэрыторыi Броднiцкага сельсавета знаходзiцца заказнiк Завышанскi.

Гiсторыя

Раён утвораны 15 студзеня 1940 г. у складзе Пінскай вобласці БССР. Цэнтр — гарадскі пасёлак Іванава. 12 кастрычніка 1940 г. падзелены на 19 сельсаветаў: Адрыжынскі, Варацэвіцкі, Гарбахскі, Глінненскі, Дзедавіцкі, Дружылавіцкі, Застружскі, Крытышынскі, Ляскавіцкі, Ляхавіцкі, Магільнаўскі, Махроўскі, Моладаўскі, Опальскі, Псышчаўскі, Рудскі, Сачэўскі, Стрэльненскі, Тышкавіцкі, утвораны гарадскі пасёлак Моталь. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Варацэвіцкі, Ляхавіцкі, Сачэўскі сельсаветы і гарадскі пасёлак Моталь, тэрыторыя якога перададзена ў склад Дзедавіцкага сельсавета, цэнтр сельсавета перанесены ў Моталь, сельсавет перайменаваны ў Мотальскі[5]. 14 кастрычніка 1957 года да раёна далучаны Бродніцкі і Кротаўскі сельсаветы скасаванага Жабчыцкага раёна. 26 лютага 1958 года Застружскі сельсавет перайменаваны ў Дастоеўскі. 9 сакавіка 1959 года скасаваны Кротаўскі і Тышкавіцкі сельсаветы[6]. 25 снежня 1962 года Іванаўскі раён скасаваны, Адрыжынскі, Гарбахскі, Глінненскі, Дастоеўскі (за выключэннем шэрагу населеных пунктаў), Дружылавіцкі, Крытышынскі, Ляскавіцкі, Магільнаўскі, Махроўскі, Моладавіцкі, Мотальскі, Опальскі, Псышчаўскі, Рудскі, Стрэльненскі сельсаветы і гарадскі пасёлак Іванава перададзены ў склад Драгічынскага раёна, Бродніцкі сельсавет і вёскі Атолчыцы, Вілы, Закуцце, Каралін, Кротава, Навасёлкі, Палкоцічы, Скароцічы Дастоеўскага сельсавета перададзены Пінскаму раёну. 6 студзеня 1965 года Іванаўскі раён адноўлены ў ранейшых межах, уключаў гарадскі пасёлак Іванава, Адрыжынскі, Гарбахскі, Глінненскі, Дастоеўскі, Дружылавіцкі, Крытышынскі, Ляскавіцкі, Магільнаўскі, Махроўскі, Моладавіцкі, Мотальскі, Опальскі, Псышчаўскі, Рудскі, Стрэльненскі сельсаветы Драгічынскага раёна, Бродніцкі сельсавет і шэраг населеных пунктаў Ахоўскага сельсавета Пінскага раёна[7]. 16 лістапада 1970 года Магільнаўскі сельсавет перайменаваны ў Снітаўскі. 11 сакавіка 1971 года гарадскі пасёлак Іванава набыў статус горада раённага падпарадкавання. 4 кастрычніка 1982 года Глінненскі сельсавет перайменаваны ў Залядынскі. 17 лютага 1986 года Залядынскі сельсавет скасаваны. 6 верасня 2000 года Стрэльненскі сельсавет перайменаваны ў Сачыўкаўскі. 26 чэрвеня 2013 года скасаваны Дастоеўскі, Дружылавіцкі, Крытышынскі, Псышчаўскі, Снітаўскі сельсаветы[8].

Насельнiцтва

У раёне 15 сельсаветаў, 102 сельскiх населенных пунктаў. Насельнiцтва — 49,5 тыс. чалавек (2003), з iх сельскiх жыхароў — 33,1 тыс., гарацкiх — 16,4 тыс. чалавек. По шчыльнасцi насельнiцтва ў вобласцi раён займае трэцяе месца — 33 чалавека. Усяго пенсiянераў — 15,8 тыс. чалавек.

У раёне пражываюць прадстаўнiкi 31 народа: беларусаў — 94,6 %, украiнцаў — 2,8 %, рускiх — 2,3 %, iншых — 0,3 %.

Ганаровыя грамадзяне

Культура i адукацыя

У раёне дзейнiчаюць 56 агульнаадукацыйных школ, 2 вучэбна-вытворчыя камбiнаты, дом моладзi, дзiцяча-юнацкая спартыўная школа, 23 дзiцячых дашкольных установы. Тут ёсць таксама 47 дамоў культуры, 57 бiблiятэк, 5 музычных школ.

Старшыні Іванаўскага райвыканкама

Зноскі

  1. http://ivanovo.brest-region.gov.by/index.php?option=com_content&view=article&id=6295&Itemid=348&lang=ru
  2. 1 2 3 Вынікі перапісу 2009 года
  3. «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
  4. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  5. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  6. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 сакавіка 1959 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1959, № 4.
  7. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 25 декабря 1962 г. Об укрупнении сельских районов БССР Архівавана 11 верасня 2019.
  8. Решение Брестского областного Совета депутатов от 26 июня 2013 г. № 287 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Ивановского района Брестской области Архівавана 11 красавіка 2021.
  9. Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні 16.05.2019

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Іванаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Іванаўскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Іванаўскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Драгічынскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Жабчыцкага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Пінскага раёна Катэгорыя·Раёны Брэсцкай вобласці Катэгорыя·Раёны, скасаваныя ў 1962 годзе Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1965 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Іванаўскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1954 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be