wd wp Пошук:

Брунталь (Чэхія)

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Брунталь.

Бру́нталь (чэшск.: Bruntál) — горад у Чэхіі ў Мараўскасілезскім краі, адміністрацыйны цэнтр аднайменнага раёна.

Гісторыя

Упершыню горад згадваецца ў хартыі, выдадзенай багемскім каралём Пржэмыслам Отакарам I у 1223 годзе: там сказана, што Брунталь быў першым чэшскім горадам, у якім за дзесяць гадоў да выдання хартыі было ўведзена Магдэбургскае права. Рост горада ў Сярэднявеччы быў звязаны з тым, што ў яго наваколлях вялася здабыча каштоўных металаў.

Першапачаткова Брунталь уваходзіў у Мараўскую марку, аднак у канцы XIII — пачатку XIV стагоддзяў перайшоў пад кантроль Опаўскага княства. Падчас Трыццацігадовай вайны імператар Фердынанд II канфіскаваў горад у яго ранейшых уладальнікаў за падтрымку боку праціўнікаў, і перадаў яго свайму брату Карлу I, які быў вялікім магістрам Тэўтонскага ордэна. З 1625 года ў горадзе было заснавана лейтэнантства Ордэна.

Пасля Першай сусветнай вайны ў выніку распаду Аўстра-Венгрыі горад апынуўся ў складзе Чэхаславакіі.

Гарады-пабрацімы

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be