wd wp Пошук:

Аполе

Апо́ле (польск.: Opole, сіл.: Uopole), да 1945 года Опельн (ням.: Oppeln)  — горад па поўдні Польшчы, з’яўляецца гаспадарчым, навуковым, культурным і адміністрацыйным цэнтрам Апольскага ваяводства. Аполе з’яўляецца адным з самых старых гарадоў Польшчы. Горад знаходзіцца ў гістарычнай вобласці Верхняя Сілезія і з сярэднявечча да пачатку ХХ стагоддзя быў яе сталіцай. Першыя згадкі аб Аполі датуюцца 845 годам. Колькасць насельніцтва горада дасягае 120,2 тыс. чалавек.

Праз Аполе цячэ рака Одра, Сворніца і Пручкоўскі Паток, таксама ёсць невялікія рэкі Маліна, Альшчанка і Чарнка. Самы высокі пункт горада ўзносіцца на вышыню 176 м над узроўнем мора.

Гісторыя

Упершыню згадваецца каля 1000 года як славянскае паселішча. З 1202 года рэзідэнцыя Пястаў. Перад 1254 годам атрымаў гарадскія правы. З 1532 года Аполе (ням. Опельн) у складзе Аўстрыі, з 1740Прусіі, пасля 1871Германіі. З 1945 зноў у Польшчы[2].

Эканоміка

Развіты машынабудаўнічая, металаапрацоўчая, лёгкая (швейная, трыкатажная, мэблевая), харчовая, будаўнічых матэрыялаў (шкляная, 2 цэментныя заводы), паліграфічная прамысловасць. Порт на р. Одра, вузел чыгунак і аўтадарог[2].

Адукацыя

Культура

Славутасці

Захаваліся кафедральны сабор (15 ст.), францысканскі (заснаваны ў 1287) і дамініканскі (заснаваны ў 1295) кляштары, камяніцы 15—18 стст., вежа[pl] (1300) былога замка Пястаў і інш. Заапарк.

Гарады-пабрацімы

Зноскі

  1. Główny Urząd Statystyczny, dane za rok 2014, stan na 01.01.2014
  2. 1 2 Аполе // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1: А — Аршын. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1), ISBN 985-11-0035-8.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Апольскага павета (Люблінскае ваяводства) Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be