Брэдфард
Бра́дфард, або Брэ́дфард[1] (англ.: Bradford [ˈbrædfəd]) — горад у Англіі, у графстве Заходні Іаркшыр. Гэта адміністрацыйны і эканамічны цэнтр абшчыны Брэдфард. Ён знаходзіцца за 14 км на захад ад Лідса, з якім цесна звязаны.
Насельніцтва горада — 293,7 тыс. жыхароў (2001), усяго гарадскога паселішча — 493,1 тыс. жыхароў (2007).
Брэдфард заўсёды лічыўся горадам рабочых з задымленым паветрам і дрэннымі жыллёвымі ўмовамі. Дасягнуў свайго росквіту ў часы віктарыянскай эпохі як цэнтр ваўнянай прамысловасці. Па Другой сусветнай вайны прызнаны сусветнай сталіцай гандлю ваўнянага тэкстылю. Пасля 1960-х тут пасялілася больш за 60 тысяч індыйцаў і пакістанцаў, якія ўносяць змены ў аблічча горада. З адміраннем традыцыйный прамысловасці сучасны Брэдфард зацята змагаецца за новую ролю. Віктарыянскія будынкі былі абноўлены і цэнтральная частка набыла прывабны знешні выгляд. Асабліва ўражальнымі з’яўляюцца будынкі ратушы (City Hall) і Ваўнянай біржы (Wool Exchange).
Брэдфард — саборны горад. Памер сабора адносна сціплы і падобны на той, што знаходзіцца ў Шэфілдзе, значна саступае па манументальнасці і паважнасці знакамітым англійскім саборам (Кентэрберы, Ёрк, Лінкальн, Вінчэстэр, Солсберы).
Брэдфардскі ўніверсітэт быў заснаваны ў 1966 годзе.
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ Напісанне паводле арт. Брадфард // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Беларусы — Варанец. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3), ISBN 985-11-0035-8.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Брэдфард
- Брадфорд, город в Англии // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
- Нашэсце вусеняў на парк Брэдфарда Архівавана 23 чэрвеня 2011.
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.