Лідс
Лідс (англ.: Leeds [ˈliːdz]) — горад у Іаркшыры, на рацэ Эйр; пяты па велічыні горад Вялікабрытаніі; 443247 жыхароў, якія пражываюць унутры гарадской рысы (па выніках перапісу 2001 года), агульная колькасць жыхароў у канурбацыі Заходняга Іаркшыра складае больш за два мільёны чалавек. Назва «Лідс» ужываецца як па адносінах да гістарычнага цэнтра горада, так і да больш шырокага ўтварэння, якое ўключае ў сябе невялікія гарады Отлі і Уэзербі.
Гісторыя
У Сярэднявеччы Лідс стаў гандлёвым цэнтрам рэгіёна. Да прамысловай рэвалюцыі ён быў цэнтрам вытворчасці ваўняных тканін і белага сукна[1]. Прадукцыя Лідса складала шостую частку ад агульнага экспарту Англіі ў 1770 годзе. Рост, першапачаткова тэкстыльнай прамысловасці, быў паскораны будаўніцтвам каналу паміж Лідсам і Ліверпулам у 1699 годзе. Чыгуначная сетка была пабудавана вакол Лідса ў 1834 годзе, што значна палепшаныла сувязь гораду з нацыянальнымі рынкамі і істотна паўплывала на яго развіццё. Разам з ростам тэхнічнага прагрэсу і прамысловай экспансіяй Лідс працягваў гандляваць і сельскагаспадарчымі таварамі, гэта значыць у 1864 годзе ў горадзе пачала працу збожжавая біржа.
У 1914 годзе вытворчасць гораду была пераарыентавана на друк, машынабудаванне, хімічную і швейную вытворчасць. Зніжэнне вытворчасці ў 1930-х гадах змянілася часовым узростам прамысловасці ў сувязі з пераходам да ваеннай вытворасці падчас Другой сусветнай вайны. Тым не менш, у 1970-я гады швейнай прамысловасць Лідса была ў незваротным заняпадзе, з-за адсутнасці магчымасцей канкурыравання з таннымі вырабамі замежных канкурэнтаў[2].
Клімат
Лідс мае марскі клімат, з вялікім уплывам Атлантычнага акіяна. Лета, як правіла, мяккае, з умеранай колькасцю ападкаў, зімы халодныя, дажджлівыя, часам назіраюцца снег і мароз.
Гарады-пабрацімы
- Брно, Чэхія
- Каломба, Шры-Ланка
- Дортмунд, Германія
- Дурбан, ПАР
- Харкаў, Украіна
- Ханчжоу, Кітай
- Ліль, Францыя
- Луісвіл, ЗША
- Зіген, Германія
Славутасці
Вядомыя асобы
Сувязь з Беларуссю
- У Лідсе нарадзіўся Джым Дынглі (1942) — брытанскі славіст, даследчык беларускай гісторыі і літаратуры.
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ S.A. Caunce (2003). “Houses as Museums: The Case of the Yorkshire Wool Textile Industry”. Transactions of the RHS Royal Historical Society (Royal Historical Society) 13: 329–343.
- ↑ Katrina Honeyman (2000). Well suited: a history of the Leeds clothing industry, 1850–1990. Oxford University Press. ISBN 0-19-920237-0.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лідс
- Афіцыйны сайт
- «Лідская ініцыятыва». Leeds Initiative city partnership.
- Фотаархіў
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Гродзенскай вобласці Катэгорыя·Населеныя пункты Лідскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Населеныя пункты, заснаваныя ў 1959 годзе Катэгорыя·Былыя сельсаветы Беларусі Катэгорыя·Былыя сельсаветы Жалудоцкага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Лідскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Шчучынскага раёна Катэгорыя·Раёны Гродзенскай вобласці Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1954 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1965 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2016 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1966 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Гродзенскай вобласці Катэгорыя·Сельсаветы Лідскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.