Будоўля (Магілёўскі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Будоўля.
Будо́ўля[1] (трансліт.: Budoŭlia, руск.: Будовля) — вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Заводскаслабодскага сельсавета. Размешчана за 25 км на паўднёвы захад ад Магілёва, за 4 км ад чыгуначнай станцыі Вендрыж на лініі Магілёў—Асіповічы. Рэльеф раўнінны. На захадзе цячэ р. Арлянка (прыток р. Друць). Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз в. Завадская Слабада і далей па шашы Магілёў—Бабруйск.
Гісторыя
Заснавана ў пачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала яе разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У сакавіку 1924 года вёску вярнулі БССР, з 17 ліпеня 1924 года ў Магілёўскім раёне Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 20 лютага 1938 года ў Магілёўскай вобласці. З 1924 года ў Хонаўскім сельсавеце. У 1930 годзе арганізаваны калгас імя К. Маркса.
У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года да 27 чэрвеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. 7 жніўня 1943 года непадалёку ад вёскі партызаны знішчылі на чыгунцы браняпоезд акупантаў. З 1973 года ў Заводскаслабодскім сельсавеце. У 1990 годзе ў складзе саўгаса «Барок» (цэнтр — в. Завадская Слабада). Размяшчалася ферма буйной рагатай жывёлы.
Планіроўка
Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўднёвы захад і забудаванай двухбакова, шчыльна традыцыйнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Насельніцтва
- XX стагоддзе:
- XXI стагоддзе:
- 2007 — 18 гаспадарак, 30 жыхароў.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
Літаратура
- Будоўля // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 6, кн. 2. Магілёўская вобласць / У. Д. Будзько і інш. — Мн.: БелЭн, 2009. — 591 с. ISBN 978-985-11-0440-2.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Магілёўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.