wd wp Пошук:

Бучацінскі сельсавет

Буча́цінскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Капыльскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр сельсавета — вёска Бучаціна.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Чырвонаслабодскага раёна Слуцкай акругі БССР, з 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чырвонаслабодскім раёне БССР. З 1935 года ў Чырвонаслабодскім раёне Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога дзялення 20 лютага 1938 года ў Чырвонаслабодскім раёне Мінскай вобласці. З 20 верасня 1944 года ў складзе Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года ў Мінскай вобласці. Пасля скасавання Чырвонаслабодскага раёна 8 жніўня 1959 года далучаны да Капыльскага раёна. 1 снежня 1959 года ў склад сельсавета ўключаны населеныя пункты Евалінава і Ракіні[1]. 24 мая 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Смоліцкага сельсавета[2], 5 мая 1962 года — тэрыторыя скасаванага Жыліхаўскага сельсавета[3].

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета складае 2112 чалавек[4], з іх 96,1 % — беларусы[5].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 снежня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 17.
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
  3. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 мая 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019. (руск.)
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Капыльскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя сельсаветы Чырвонаслабодскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Капыльскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be