wd wp Пошук:

Быдгашч

Быдгашч (польск.: Bydgoszcz, лац.: Bydgostia, ням.: Bromberg — Бромберг) — горад на правах павета ў Польшчы, адзін з двух адміністрацыйных цэнтраў Куяўска-Паморскага ваяводства (сядзіба ваяводы). Адміністрацыйны цэнтр Быдгашчскага павета.

Геаграфія

Адлегласць па прамой паміж гарадамі Быдгашчам і Мінскам 632 км, да Варшавы — 227 км[2].

Праз горад цячэ рака Брда, якая ўпадае ў Віслу ў Быдгашчы, таксама тут цячэ невялікая рака Фліс, якая перасякае Грунвальдскую вуліцу. З усіх бакоў горад абкружаны лясамі, большасць з якіх з’яўляецца сасновымі, але на паўночным усходзе сустракаюцца ліставыя лясы.

Быдгашч адносіцца да польскіх гарадоў з самай вялікай колькасцю паркаў у Польшчы (874 га, другі горад пасля Варшавы). Тут знаходзіцца самы вялікі гарадскі парк у Польшчы (Мысляцінак, 830 га).

Гісторыя

Пасля рэвалюцыі ў горадзе асела шмат выхадцаў з літоўска-беларускіх губерняў (Тышкевічы, Пуслоўскія, Святаполк-Чацвярцінскія, Красіцкія, Валадковічы, Яблонскія, Гельмерсены, Наркевічы-Ёдкі, Нітаслаўскія і інш.). У чэрвені 1946 разам з сям’ёй прыехаў Гасан Канапацкі, дзе 11 мая 1953 г. і памёр.

Эдвард Адамавіч Вайніловіч

«Крэсавы інтэрнат» (Internat Kresowy) у Быдгашчы

З 12 снежня 1921 да сваёй смерці 16 чэрвеня 1928 у Быдгашчы жыў Эдвард Вайніловіч, буйны гаспадарчы і палітычны дзеяч Беларусі і Расійскай імперыі, разам з жонкай Алімпіяй і сястрой Ядвігай Кастравіцкай з Бзоўца, і пасяліліся ў каменным доме на вуліцы Замойскага 4/7 (зараз — № 23).

21 студзеня 1923 г. Эдвард Вайніловіч быў выбраны на пасаду старшыні (1923—1928) «Саюза палякаў усходніх ускраін» (Związek Polaków z Kresów Wschodnich), які лакалізаваўся ў Быдгашчы і займаўся падтрымкай эмігрантаў з Літвы, Беларусі і Украіны. Пасля ўласных ваганняў 22 снежня 1923 г. атрымаў з рук прэзідэнта Быдгашча Бернарда Слівінскага ордэн «Polonia Restituta»[3].

Эканоміка

Быдгашч — адзін з самых дынамічна развівальных гарадоў краіны, буйны эканамічны цэнтр, вядомы сваім хуткім развіццём сектара паслуг, асабліва фінансавых. У Быдгашчы дзейнічае звыш дваццаці банкаў, таварныя біржы, страхавыя і лізінгавыя кампаніі, брокерскія дамы, адбываюцца шматлікія кірмашы, у тым ліку і міжнародныя.

Прамысловасць

Буйны прамысловы цэнтр; здаўна развітая харчовая («Ютчэнка»), металаапрацоўчая, дрэваапрацоўчая, гарбарная, керамічная прамысловасць; развіццё атрымалі машынабудаванне (электратэхнічнае, станкабудаўнічае, дакладная механіка, вытворчасць абсталявання для хімічнай, цэментнай і інш галін), хімічная прамысловасць (у тым ліку прамысловасць арганічнага сінтэзу), вытворчасць халадзільнікаў, веласіпедаў.

У горадзе Быдгашчы знаходзіцца штаб-кватэра і асноўная вытворчасць польскага канцэрна PESA (ПЭ́СA, польск.: Pojazdy Szynowe PESA Bydgoszcz SA), які спецыялізуецца на вытворчасці цягнікоў, вагонаў, трамваяў і іх мадэрнізацыі.

Насельніцтва

Станам на 31.03.2014 года, у Быдгашчы пражывала 358 922 чалавек[4].

Культура

У горадзе Быдгашчы арганізуюцца оперныя і музычныя фестывалі. У Быдгашчы знаходзіцца вядомая Канцэртная зала (Filharmonia Pomorska) і Оперны тэатр.

Славутасці

Страчаная спадчына

Адукацыя

Спорт

Спартыўныя клубы

Спартыўныя аб’екты

Гарады-пабрацімы

Вядомыя асобы

Асноўныя артыкулы: Вядомыя асобы Быдгашча і Ганаровы грамадзянін горада Быдгашча

Гл. таксама

Зноскі

  1. Główny Urząd Statystyczny, dane za rok 2014, stan na 01.01.2014
  2. Адлегласці паміж гарадамі —
  3. Chmielewska, G. Cierń… С. 223.
  4. Główny Urząd Statystyczny. Baza Demografia. Ludność. Stan, ruch naturalny i wędrówki ludności w I kwartale 2014 r., stan na 31.03.2014. Архівавана 26 снежня 2018.
  5. https://www.mannheim.de/de/stadt-gestalten/europa-und-internationales/partner-und-freundesstaedte/bydgoszcz
  6. https://www.patrasevents.gr/article/303087-i-lista-me-tis-23-adelfopoiimenes-poleis-tis-patras-iparxei-ousia-omos
  7. http://akimat-pvl.gov.kz/kaz/post.php?id=843
  8. https://www.comune.re.it/argomenti/relazioni-internazionali/gemellaggi-e-cittadinanze-onorarie/bydgoszcz-polonia
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Быдгашчскага павета Катэгорыя·Населеныя пункты Куяўска-Паморскага ваяводства Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be